Вы тут

Ад мясцовых Саветаў і ад грамадзянскай супольнасці


Вылучэнне кандыдатаў у дэлегаты ажыццяўляецца абласнымі і Мінскімі гарадскімі арганізацыйнымі структурамі. Выбіранне — вышэйшымі органамі суб'ектаў грамадзянскай супольнасці з ліку членаў гэтых суб'ектаў (членаў арганізацый, якія ўваходзяць у склад суб'екта грамадзянскай супольнасці). Пры гэтым павінна быць забяспечана прадстаўніцтва ад кожнай вобласці і горада Мінска.


Фота БелТА

Законам прадугледжаны пэўныя патрабаванні да кандыдатаў у дэлегаты УНС: грамадзянства Рэспублікі Беларусь, наяўнасць выбарчага права, пастаяннае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, адсутнасць непагашанай (нязнятай) судзімасці, адсутнасць грамадзянства (падданства) іншай дзяржавы і дакументаў замежных дзяржаў, якія прадстаўляюць права на льготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі ці нацыянальнай прыналежнасцю. Пры гэтым трэба ўлічваць, што адна і тая ж асоба не можа быць кандыдатам у дэлегаты УНС ад грамадзянскай супольнасці і ад мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Вылучэнне кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу завершыцца 31 сакавіка. Выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад мясцовых Саветаў дэпутатаў і грамадзянскай супольнасці пройдуць з 1 да 10 красавіка.

У ЦВК нагадалі, што лімітавая колькасць дэлегатаў УНС складае 1200 чалавек. Дэлегатамі УНС з'яўляюцца: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, прадстаўнікі мясцовых Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці.

Колькасць дэлегатаў, якія падлягаюць выбіранню ад мясцовых саветаў дэпутатаў, — 290 чалавек, ад грамадзянскай супольнасці — 400 чалавек. Дэлегатамі УНС ад мясцовых Саветаў дэпутатаў з'яўляюцца прадстаўнікі кожнай вобласці, якія выбіраюцца абласнымі Саветамі дэпутатаў з ліку дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў абласнога, базавага і першаснага тэрытарыяльных узроўняў. Усе дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў з'яўляюцца дэлегатамі УНС, іх выбіранне ў якасці дэлегатаў УНС не праводзіцца.

Дэлегаты УНС ад грамадзянскай супольнасці выбіраюцца вышэйшымі органамі суб'ектаў грамадзянскай супольнасці з ліку членаў гэтых суб'ектаў (членаў арганізацый, якія ўваходзяць у склад суб'екта грамадзянскай супольнасці). Умовамі ўдзелу суб'ектаў грамадзянскай супольнасці ў выбарах дэлегатаў УНС з'яўляюцца наяўнасць рэгістрацыі і ажыццяўленне дзейнасці ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, наяўнасць абласных, Мінскай гарадской арганізацыйных структур, рэспубліканскі статус грамадскага аб'яднання не менш як 100 тысяч паўналетніх членаў (для суб'ектаў грамадзянскай супольнасці — грамадскіх аб'яднанняў), аб'яднанне не менш за палову зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь прафесійных саюзаў (для суб'ектаў грамадзянскай супольнасці — прафесійных саюзаў).

Пасяджэнні вышэйшых органаў суб'ектаў грамадзянскай супольнасці павінны быць праведзены ў перыяд з 1 па 10 красавіка 2024 года.

ЦВК плануе ўстанавіць вынікі выбараў дэлегатаў УНС не пазней за 18 красавіка 2024 года.

25 красавіка 2024 года — лімітавы тэрмін склікання першага пасяджання УНС. 

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.