Вы тут

Новы шлях з Казахстана — у Беларусь


Паэт, празаік і перакладчык Міхась ПАЗНЯКОЎ завершыў працу над пераўвасабленнем на беларускую мову легендарнай эпапеі класіка казахскай літаратуры Мухтара АУЭЗАВА «Шлях Абая». Толькі што ў мінскім выдавецтве «Колорград» пабачыў свет чацвёрты том рамана-эпапеі. Выданне ажыццёўлена па заказе Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь. 


Галоўны герой рамана — рэальная гістарычная асоба, вялікі паэт, мысляр Абай Кунанбаеў. У творы разгорнута панарама поўнага драматызму і супярэчнасцяў народнага жыцця, быту і нораваў качавых і аселых стэпавікоў другой паловы XIX стагоддзя, яскрава паказаны шырыня і хараство вольналюбівай душы казахскага народа, яго мары аб лепшым, яго надзеі і памкненні, яго своеасаблівы духоўны ўклад, нацыянальны характар. 

Некалькі гадоў назад у Мінску пабачыла свет кніга самога АБАЯ — «Стэпавы прастор» у перакладзе на беларускую мову. Пераўвасобіў паэтычнае слова светача казахскага народа лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне культуры і мастацтва Мікола МЯТЛІЦКІ. Па-беларуску ў апошнія гады выйшлі адразу тры кнігі казахскага літаратуразнаўца, празаіка, публіцыста Немата КЕЛІМБЕТАВА — «Не хачу губляць надзею», «Лісты да сына», «Зайдрасць». Стасункі Беларусі і Казахстана на ніве прыгожага пісьменства становяцца ўсё шырэйшымі і шырэйшымі. 

Раман СЭРВАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.