Вы тут

У абітурыентаў з’явілася магчымасць яшчэ раз адрэпетаваць будучае ЦТ


З 4 і 8 чэрвеня на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў дадаткова стануць даступныя для праходжання ў рэжыме анлайн варыянты рэпетыцыйнага тэсціравання другога і першага этапаў адпаведна.


Арганізатары тлумачаць: калі абітурыент удзельнічаў у першым і (або) другім этапе бланачнага рэпетыцыйнага тэсціравання (яны праходзілі афлайн з кастрычніка па красавік), у іх будзе магчымасць выбраць той варыянт тэсту, які на адпаведным этапе рэпетыцыйнага тэсціравання яны не выконвалі.

Калі ў асабістым кабінеце абітурыента на сайце РІКВ маюцца свабодныя аплаты, якія ўтварыліся з-за адмены сеансаў бланачнага рэпетыцыйнага тэставання, іх можна выкарыстаць для аплаты тэсціравання ў рэжыме on-line. У такім выпадку дадатковай аплаты не патрабуецца. Кошт удзелу ў рэпетыцыйным тэсціравання складае 7 рублёў за адну дысцыпліну.

Таксама арганізатары ЦТ яшчэ раз патлумачылі, як абітурыентам цяпер вызначыцца з датай праходжання іспытаў па рускай мове і матэматыцы. Гэта самыя масавыя дысцыпліны на ЦТ, таму ўпершыню, у сувязі з напружанай эпідэміялагічнай абстаноўкай, для іх здачы зарэзерваваныя два дні, а абітурыенты падзелены на два патокі.

Калі пропуск на прадмет «Руская мова» быў выдадзены на 15 чэрвеня, у пункт тэсціравання трэба прыйсці 26 чэрвеня (27 чэрвеня абітурыент ужо не будзе дапушчаны да праходжання ЦТ). Калі ў пропуску пазначана дата ЦТ па прадмеце «Руская мова» 27 чэрвеня, то абітурыент павінен з’явіцца ў пункт тэсціравання менавіта 27 чэрвеня (26 чэрвеня ён не зможа здаць ЦТ). Па матэматыцы абітурыенты, у якіх у пропуску пазначана дата 19 чэрвеня, здаюць ЦТ 1 ліпеня, у каго пазначана 2 ліпеня, здаюць тэст 2 ліпеня.

Абітурыентам, якія ў ходзе рэгістрацыі на ЦТ атрымалі пропускі да зацвярджэння новага графіка правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання, абменьваць іх не спатрэбіцца.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.