Вы тут

Брэсцкія лялечнікі падрыхтавалі прэм'еру навагодняй казкі "Падарожжа "Блакітнай стралы"


У Брэсцкім тэатры лялек адбыўся перадпрэм'ерны паказ спектакля "Падарожжа "Блакітнай стралы", пастаўленага паводле аднайменнай казкі вядомага італьянскага пісьменніка Джані Радары, паведаміў БЕЛТА мастацкі кіраўнік тэатра, заслужаны дзеяч культуры Міхаіл Шавель.


Навагодні спектакль для дзяцей паставіў адзін з вядучых маладых тэатральных рэжысёраў краіны Ігар Казакоў. Гэта яго першы вопыт супрацоўніцтва з брэсцкімі лялечнікамі і першая работа на сцэне новага тэатра. "Сцэна ў нас вялікая - прыкладна 10 м, асвоіць такую прастору, прыгожа абжыць яе не так проста. На мой погляд, рэжысёр з гэтай задачай справіўся з поспехам і вельмі таленавіта. Спектакль пастаўлены вельмі цікава, думаю, ён будзе прыцягваць увагу гледачоў", - адзначыў мастацкі кіраўнік.

Спектакль-прыгода аб калядным чароўным падарожжы цацачнага поезда "Блакітная страла" і яго лялечных пасажыраў - гэта павучальная гісторыя аб справядлівасці, самаахвярнасці, сталенні і сапраўдным сяброўстве. Казачная аповесць Джані Радары расказвае аб цацках, якія ўцякаюць з магазіна Феі, каб зрабіць свята тым дзецям, бацькі якіх не могуць падарыць ім навагоднія падарункі. Галоўная ідэя апавядання заключаецца ў тым, што дабрыня, бескарыслівасць і самаахвярнасць здольны тварыць цуды. Спектакль вучыць гледачоў не праходзіць міма чужых пакут і болю, быць чулымі і міласэрнымі, ісці да запаветнай мэты, пераадольваючы перашкоды і нягоды.

Арыгінальныя касцюмы для персанажаў пастаноўкі распрацавала мастак Вольга Дваравая, музыку - кампазітар Уладзімір Бабкоў. Спектакль ідзе на рускай мове, 60 мінут і разлічаны на гледачоў ад 5 гадоў і старэйшых.

Прэм'ера запланавана на 18 снежня. "Падарожжа "Блакітнай стралы" будуць ставіць у вялікай зале Брэсцкага тэатра лялек двойчы на дзень, у 11.00 і 14.00, аж да 31 снежня. У апошні дзень года спектакль пакажуць у 11.00. У наступным годзе заслужаны калектыў Беларусі мае намер прадоўжыць супрацоўніцтва з рэжысёрам.

Прэв'ю: bel.cultreg.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.