Вы тут

Супрацоўнік кампаніі мабільнай сувязі прысвойваў дарагія тэлефоны


Гісторыя гэтая, як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў, пачалася яшчэ ў красавіку гэтага года, калі ў офіс аднаго з аператараў сотавай сувязі ў Гомелі звярнуўся абураны кліент. Мужчына не разумеў, чаму ён павінен выплачваць растэрміноўку за тэлефон, які не купляў. Разбірацца ў перыпетыях справы пачалі супрацоўнікі БЭЗ Цэнтральнага РАУС г. Гомеля.


Вывучыўшы фінансавую дакументацыю, аператыўнікі высветлілі, што дамову на продаж сотавага тэлефона аформіў спецыяліст па рабоце з кліентамі з такім самым прозвішчам, як і ў таго абуранага гамяльчаніна.

Супрацоўнік кампаніі, даведаўшыся, што ім усур'ёз зацікавіліся праваахоўныя органы, адмоўчвацца не стаў і расказаў пра схему сваіх незаконных продажаў.

Малады чалавек вырашыў зарабіць на перапродажы сотавых тэлефонаў. «Пакупнікамі» выступілі яго сваякі. Па надуманых падставах ён браў у іх пашпарты і афармляў куплю мабільнікаў у растэрміноўку. Стрыечныя і траюрадныя сёстры, браты, дзядзькі і цёткі, натуральна, нават і не ведалі пра тое, што набылі дарагі тавар. Мабільнікі, дарэчы, выбіраліся нятанныя, ад тысячы рублёў і вышэй. Але, каб палегчыць фінансавую нагрузку, тэрмін растэрміноўкі ставіўся максімальна працяглы.

Затым гамяльчанін размяшчаў аб'явы аб продажы сотавых прылад на гандлёвых інтэрнэт-пляцоўках. «Трубкі» сыходзілі хутка, бо кошт быў значна ніжэйшы за рыначны. Атрыманыя такім чынам грошы траціліся на даўгі і забавы. З канца кастрычніка 2018-га да красавіка 2019-га хлопец паспеў аформіць у растэрміноўку 13 апаратаў сотавай сувязі на агульную суму 14 286 рублёў.

Па гэтай справе (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) міліцыяй узбуджана крымінальная справа. Аператыўнікам ужо ўдалося знайсці восем сотавых тэлефонаў, прычым не толькі ў Гомелі, але і ў Гродне, Мінску, Рэчыцы. А спецыяліст па рабоце з кліентамі часткова кампенсаваў шкоду.

Канстанцін ЛЮТКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Што з нашага парадку дня трапляе ў «афіцыйнае» дакументальнае кіно

Што з нашага парадку дня трапляе ў «афіцыйнае» дакументальнае кіно

Свавольныя традыцыі, постчарнобыльскі рай і камп'ютарныя курсы для пенсіянераў.

Эканоміка

Як наладзіць бізнес у невялікім райцэнтры, дзе няма чыгункі

Як наладзіць бізнес у невялікім райцэнтры, дзе няма чыгункі

Уздзенскі касцёл, які пабудавалі ў канцы ХVІІІ стагоддзя, мясцовыя ўлады не адзін раз спрабавалі прадаць праз электронны аўкцыён, але ахвотных аднавіць помнік архітэктуры не знаходзілася. 

Спорт

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

У заключным матчы ЧЕ па гандболе зборная Беларусі згуляла ўнічыю з камандай Аўстрыі — 36:36