Вы тут

Брэст — культурная сталіца СНД


У пятніцу Брэст афіцыйна стаў культурнай сталіцай Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Сертыфікат, які пацвердзіў гэты статус, уручыў сустаршыня Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельнікаў СНД Міхаіл ШВЫДКОЙ.


Гэта ўрачыстая падзея адбылася на гала-канцэрце майстроў мастацтваў у брэсцкім комплексе «Вікторыя». Канцэрт сабраў многіх вядомых артыстаў і заслужаныя калектывы. У іх ліку — Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі, рускі народны аркестр «Масква», украінскае вакальна-інструментальнае трыа «Лелія», кампазітар Яўген Дога і спявак Рэнат Ібрагімаў. Да святочнай падзеі прымеркаваныя і выстаўка майстроў жывапісу, круглы стол «Інтэграцыя нацыянальных культур у сучасным свеце».

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.