Вы тут

Тэлевядучыя Тэа і Вольга Рыжыкава сталі бацькамі


Пра тое, што гэты сімпатычны дуэт — не толькі сувядучыя ў рэйтынгавай праграме «Добрай раніцы, Беларусь!», але і сямейная пара, здаецца, не ведаў толькі лянівы. Але свой стан Вольга не афішавала да апошняга, па-ранейшаму выходзячы ў прамы эфір. Цяпер жа ў тэлевізійным жыцці сям'і — радасны перапынак: 5 снежня ў іх нарадзілася дачка.


Пільныя гледачы, мабыць, ужо заўважылі, што за апошнія некалькі дзён у праграме «Добрай раніцы, Беларусь!» адбыліся пэўныя перастаноўкі. Так, Тэа (Юрыя Вашчука) і Вольгу Рыжыкаву на час водпуску замяняе дуэт вядучых Андрэя Макаёнка (ён знаёмы гледачам па праектах «Тэлераніца» і «Макаёнка, 9») і Надзеі Цімафеевай, а ў пары з Глебам Давыдавым ранішні эфір зноў вядзе Ксенія Фаміч-Дзюкава, якая часова не была задзейнічана ў праекце ў сувязі з нараджэннем і выхаваннем сына.

Як расказалі «Звяздзе» ў Белтэлерадыёкампаніі, цяпер яны будуць вар'іравацца ў кожным выпуску: «У праграмы, якая выходзіць больш за 20 гадоў, настолькі зладжаны калектыў, што кожны з «рулявых эфіру» гатовы працаваць у тандэме з любым з калег».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота прадстаўлена БТРК

Загаловак у газеце: Бусел прыляцеў!

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.