Вы тут

У праграме «Добрай раніцы, Беларусь!» з'явілася рубрыка «Родная мова»


Праграма «Добрай раніцы, Беларусь!» увайшла ў чарговы тэлесезон з абнаўленнямі і сюрпрызамі для гледачоў. Сярод навінак — рубрыка «Родная мова», якая дапамагае праверыць і падцягнуць веды па беларускай мове, а таксама адмысловыя ролікі з «восеньскім» настроем і відэаблогі ў кожнага з вядучых.


У прамым эфіры вядучыя падзеляцца з гледачамі ўласным жыццёвым вопытам і свежымі ўражаннямі ад розных падзей і мерапрыемстваў, раскажуць пра свае хобі і закадравыя ўменні. Напрыклад, Яўген Перлін прысвячае свой відэаблог сацыяльным сеткам і наогул стасункам у інтэрнэце, а Вера Карэтнікава раскрые шэраг сакрэтаў смачнай хатняй выпечкі. Вольга Рыжыкава будзе разважаць у відэаблогу, што трэба паспець зрабіць і чаму неабходна навучыцца да 30 гадоў, а вось яе сувядучы і муж Юрый Вашчук плануе выконваць аўтарскія песні і прыпеўкі на актуальныя тэмы. Вольга Бароўская хоча звярнуцца да мудрых цытат класікаў і іх карысці ў паўсядзённым жыцці.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: ...Спытай мяне як

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.