Вы тут

Сямейны iнклюзiў-тэатр «i» паставiў свой першы вiдэаспектакль i выклаў у сецiве


«Ронi — дачка разбойнiка» паводле аповесцi Астрыд Лiндгрэн — самая свежая i адна з самых маштабных пастановак тэатра. У спектаклi задзейнiчаны 70 чалавек, у тым лiку 40 акцёраў, дарослых i юных, сярод якiх дзецi з аўтызмам.


Да спектакля тэатр падступаўся яшчэ летась — першыя рэпетыцыi пачалi ўвосень 2019-га. Вынiк меркавалi прадставiць гледачам сёлета ў маi, аднак пандэмiя каранавiруса i ўскладненне эпiдсiтуацыi ўнеслi свае карэктывы: жывыя рэпетыцыi давялося адмянiць, а завочныя, якiя рэжысёры Iгар Сiдорчык i Сяргей Iсакаў спрабавалi ладзiць праз анлайн-платформы, не атрымлiвалiся, бо дзецi бянтэжылiся ў адзiночку, не адчуваючы партнёраў па сцэне.

Але творчая суполка не здалася i вырашыла... зняць спектакль на вiдэа. Замест дзвюхгадзiннай пастаноўкi выйшаў удвая карацейшы па часе фiльм. «Нашаму рэжысёру давялося перакройваць сюжэт п'есы i рабiць з яго сцэнарый пад тэлеверсiю, потым доўга шукалi пляцоўку, на якой адбудуцца здымкi, — расказвае мастацкi кiраўнiк сямейнага iнклюзiў-тэатра «i» Iрына Кiсялёва. — Дзякуй падтрымцы кампанii А1 i найбуйнейшай у Беларусi прыватнай кiнастудыi MovieProductionCompany, без якiх ажыццявiць задуманае проста не ўдалося б. I, канешне, я вельмi ганаруся нашымi юнымi акцёрамi — нягледзячы на тое, што яны сабралiся пасля доўгага перапынку i фактычна наноў вучылi свае ролi, вучылiся трымацца ў кадры, яны справiлiся з пастаўленымi задачамi не горш за прафесiяналаў».

Пераканацца, цi так гэта насамрэч, можа кожны ахвотны — спектакль «Ронi — дачка разбойнiка» размешчаны на YouTube-канале тэатра. Галоўныя ролi ў iм выканалi юныя акцёры — Оля Малатоўнiк i Глеб Курэйчык (сын вядомага беларускага сцэнарыста), а дапамагалi вучням педагогi — прафесiйныя акцёры Генадзь Фамiн, Дзiяна Флеер i Дзянiс Дадзiшкiлiянi.

Нагадаем, створаны ў 2016 годзе на базе тэатральнай студыi Iрыны Пушкаровай сямейны iнклюзiў-тэатр «i» стаў унiкальнай творчай пляцоўкай, якая не толькi аб'яднала прафесiяналаў i аматараў тэатральнага мастацтва, садзейнiчала сацыялiзацыi i раскрыццю здольнасцяў дзяцей з аўтызмам, але таксама стварыла мадэль грамадства роўных магчымасцяў. За час свайго iснавання тэатр прадставiў пастаноўкi «Флейта-чарадзейка», «Аднойчы ў вялiкiм горадзе», «Восем пачуццяў, або Нараджэнне Чалавека», «Чыгунка», «Казка воўчага лесу», дакументальны фiльм «Хто апошнi?».

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Фота дадзена тэатрам

 

Загаловак у газеце: Тэатр з дастаўкай на дом

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.