Вы тут

Не кідай сеянку ў сажалку


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». 


се́янка (адно са знач.) — насенне, клубні, прызначаныя для пасеву;

са́жалка — штучны вадаём;

гартава́ць — надаваць цвёрдасць металу;

дзірване́ць — зарастаць травой;

кплі́вы — той, які любіць насміхацца;

прына́дны — прывабны, спакуслівы;

тачыць лясы — займацца пустымі размовамі, пустасловіць (беларускія адпаведнікі: ліць ваду, малоць языком; рускія: разводить тары-бары, толочь воду в ступе);

на скрут галавы — 1) вельмі хутка, імкліва бегчы, уцякаць і да т. п.; 2) не думаючы, неабачліва нешта рабіць (беларусы яшчэ скажуць: без аглядкі, без памяці; рускія: во все лопатки, с кондачка).

Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь 3» кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.