Вы тут

Кінафестываль «Лістапад» абвясціў усё, што мог абвясціць


Учора ў кінатэатры Falcon Club Буцік Кіно адбылася другая прэс-канферэнцыя Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». Калі на першай дырэкцыя расказала аб дасягненнях і конкурсных праграмах ігравога і дакументальнага кіно, то гэтым разам — пра Нацыянальны конкурс, Індустрыяльную платформу, пазаконкурсныя секцыі і журы.


Самай «гарачай» навіной, без сумненняў, стала тое, што конкурс беларускіх фільмаў гэтым разам аказаўся цалкам падпарадкаваным камісіі Міністэрства культуры, у якую не ўвайшлі прадстаўнікі дырэкцыі «Лістапада». Такім чынам, прапановы дырэкцыі — а гэта цалкам сфарміраваная і адабраная праграма — насілі рэкамендацыйны характар. Па словах каардынатара Нацыянальнага конкурсу Мікалая Лаўранюка, каманда фестывалю разглядае гэта «як эксперымент».

Індустрыяльная платформа гэтым разам будзе праходзіць на пляцоўцы Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» з 3 да 7 лістапада.

Праграмныя дырэктары Ірына Дзям'янава і Ігар Сукманаў расказалі пра фільмы і імёны, што будуць прадстаўленыя ў пазаконкурсных праграмах. Тут Сяргей Лазніца, Карнэліу Парумбою, рэтраспектыва Аньес Варда, «фільм года» на думку Ігара Сукманава «Наш час» — Карласа Рэйгадаса, пераможца Канскага кінафестывалю «Магазінныя зладзюжкі» Хіракадзу Карэ-эда, цэлая серыя славенскага кіно і шмат-шмат іншага.

25-ы — юбілейны — кінафестываль «Лістапад» пройдзе з 2 да 9 лістапада пад слоганам «Пазнаючы белы свет» з адсылкай да фільма Кіры Муратавай. Паказы адбудуцца ў кінатэатрах «Цэнтральны», «Мір», «Піянер», «Масква», «Беларусь» і Falcon Club Буцік Кіно.

Больш падрабязна пра тое, што было расказана на другой прэс-канферэнцыі кінафоруму, чытайце ў наступным нумары.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

Загаловак у газеце: Сакрэтаў не засталося

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.