Вы тут

Матэматыка на ЦТ выйшла ў лідары па колькасці стабальных вынікаў


100 балаў на ЦТ па матэматыцы набралі сёлета 155 чалавек — гэта ўдвая больш, чым у папярэднім годзе (летась было 69 абсалютных вынікаў). Нагадаем, што матэматыку здавалі каля 45 тысяч абітурыентаў. Для параўнання: на ЦТ па рускай мове было 54 стабальных вынікі, па беларускай мове —  21 і 11 — па грамадазнаўстве. Такім чынам матэматыка — у лідарах!


З аднаго боку, вялікая колькасць стабальных вынікаў з'яўляецца добрай матывацыяй для тых, хто яшчэ толькі плануе сваё паступленне, сведчаннем таго, што з тэстам можна справіцца і што мэтанакіраванасць навучэнца будзе ў выніку ўзнагароджана  Але з іншага, для абітурыентаў гэта сур'ёзны сігнал: канкурэнцыя на ўваходзе ў ВНУ можа сур'ёзна абвастрыцца!

Вырас таксама і сярэдні бал па матэматыцы: у 2017 годзе быў 27, 21 а ў гэтым — 32,32. Нуль балаў набралі 52 чалавек..

Арганізатары цэнтралізаванага тэсціравання засцерагаюць ад распаўсюджанай памылкі: пераводзіць тэставыя балы ў дзесяцібальную шкалу няправільна! Нават многія педагогі блытаюць цэнтралізаванае тэсціраванне і выніковую атэстацыю і не бачаць паміж імі прынцыповай розніцы. Думаюць, што 30 балаў на ЦТ — гэта школьная "тройка"…

На цэнтралізаваным тэсціраванні выкарыстоўваецца рэйтынгавая шкала і абітурыенты параўноўваюцца паміж сабой. Пры гэтым складанасць кожнага задання тэсту вызначаецца статыстычна у залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў, якія правільна яго выканалі. Чым большая колькасць абітурыентаў справілася з тэставым заданнем, тым будзе меншы каэфіцыент складанасці дадзенага задання. І наадварот, чым меншая колькасць абітурыентаў справілася з такім заданнем, тым большая колькасць балаў налічваецца ўдзельніку ЦТ за правільнае яго рашэнне.

Дзеючая методыка дазваляе разлічыць тэставы бал для заданняў з адзіна верным адказам і тэставы бал для заданняў, якія прадугледжваюць некалькі дакладных адказаў, як на ЦТ па рускай і беларускай мовах.

 Пры досыць складаным тэсце добра дыферэнцуецца найбольш падрыхтаваная частка абітурыентаў, што з'яўляецца асноўнай задачай цэнтралізаванага тэсціравання.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.