Вы тут

Рэгістрацыя на ЦТ і ЦЭ стартуе ў Беларусі


Зарэгістраваныя для ўдзелу ў цэнтралізаваным экзамене маюць права зарэгістравацца для праходжання ЦТ не больш як па трох вучэбных прадметах уступных іспытаў. Рэгістрацыя ўжо пачалася, перадае БелТА.


У адпаведнасці з п. 12 Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання, дакументы на рэгістрацыю для ўдзелу ў ЦТ могуць падаваць законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў. Зрабіць гэта можна пры прад’яўленні дакумента (копіі дакумента), які сведчыць асобу, дакумента, які пацвярджае статус законнага прадстаўніка, а таксама копіі дакумента, які сведчыць асобу абітурыента. Таксама падаць дакументы могуць прадстаўнікі абітурыентаў, якія дзейнічаюць на падставе даверанасці, засведчанай натарыяльна або ўпаўнаважанай службовай асобай (пры прад’яўленні дакумента (копіі дакумента), які сведчыць асобу, даверанасці, аформленай у парадку, устаноўленым грамадзянскім заканадаўствам, а таксама копіі дакумента, які сведчыць асобу абітурыента).

У 2024 годзе тэрміны правядзення ЦЭ і ЦТ будуць адзінымі. Так, 27 мая адбудзецца ЦЭ для 11-класнікаў па прадмеце па выбары і адначасова ЦТ для выпускнікоў мінулых гадоў па адным з двух профільных прадметаў — уступных экзаменаў у ВНУ на выбар абітурыентаў. ЦЭ для 11-класнікаў і адначасова ЦТ для выпускнікоў мінулых гадоў па беларускай або рускай мове пройдзе 30 мая (мова выбірае абітурыент). ЦТ па другім з двух профільных прадметаў-уступных экзаменаў у ВНУ на выбар абітурыентаў — адбудзецца 3 і 6 чэрвеня.

Рэзервовымі днямі для праходжання ЦТ, калі ў асноўныя тэрміны абітурыент не змог прайсці выпрабаванне па ўважлівай, дакументальна пацверджанай прычыне, вызначана 19 чэрвеня — можна будзе прайсці тэст па ўсіх прадметах, 23 чэрвеня — другая дата для здачы выпрабавання па рускай і беларускай мовах, а таксама 21 чэрвеня — па астатніх прадметах, якія ўваходзяць у спіс вучэбных прадметаў для правядзення ЦТ. Для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні абітурыенты павінны прайсці рэгістрацыю з 10 па 14 чэрвеня.

Час пачатку ЦТ, уключаючы рэзервовыя дні, — 11.00.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.