Вы тут

Нядбалец сеў макам


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» віктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

  • звя́га (адно са знач.) — надакучлівы брэх сабакі. Воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць;
  • дру́жка — таварышка нявесты, шаферка;
  • забарса́ць — працягнуць аборы ў вушкі лапця;
  • трактава́ць (адно са знач.) — частаваць, абдорваць;
  • нядба́лец (разм.) — лянівы чалавек;
  • пля́га — няшчасце, бяда;
  • даць прыкурыць — 1) моцна насварыцца на каго-небудзь, прабраць; 2) паказаць сябе ў нечым; беларускія сінонімы: даць перцу, намыліць шыю; рускі: задать жару);
  • сесці макам — 1) пацярпець няўдачу, аказацца ў няёмкім, смешным становішчы; 2) прыйсці да заняпаду (беларусы яшчэ скажуць: сесці ў галош, сесці на бабы, пашыцца ў дурні; рускія: сесть в лужу).

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.