Вы тут

Цень ад гмаху на ўвесь свет


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

гма́х — вялікі вышынны будынак;

бабы́ль (адно са значэнняў) — адзінокі, бессямейны чалавек;

летуце́ць — аддавацца марам, марыць;

наканава́ць — загадзя вызначыць, абумовіць што-небудзь;

цыра́та — тканіна, пакрытая з аднаго боку саставам, які робіць яе непрамакальнай;

краха́ль — вадаплаўная птушка сямейства качыных;

клёпкі не хапае — так гавораць пра чалавека неразумнага, з дзівацтвамі (беларусы яшчэ скажуць: мякіна ў галаве, дурны поп хрысціў; рускія: сдвиг по фазе, мозги набекрень);

на ўвесь свет — 1) вельмі моцна, гучна крычаць, лаяцца; 2) перад усімі людзьмі (абняславіць) (беларускія адпаведнікі: благім матам, не сваім голасам; рускія: во всю ивановскую, во всё горло).

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.