Вы тут

Беларуская дэлегацыя адпраўляецца ў Партугалію


На шоу будуць працаваць каля 2000 журналістаў, а трансляцыю ўбачаць у ЗША і Кітаі.


Фота: eurovision.tv. Сцэна "Еўрабачання" да прыёму артыстаў практычна гатовая.

Афіцыйная беларуская дэлегацыя, у якую ўваходзяць прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, спявак Мікіта Аляксееў і ягоная творчая каманда, 28 красавіка вылятае ў Лісабон на міжнародны конкурс песні “Еўрабачанне-2018”. А ўжо ў нядзелю, 29 красавіка, ALEKSEEV правядзе першую індывідуальную рэпетыцыю і прэс-канферэнцыю для еўрапейскіх СМІ. Нагадаем, прадстаўнік Беларусі на песенным конкурсе з кампазіцыяй “Forever” выступіць у першым паўфінале 8 мая пад нумарам 8.

Як паведамілілі арганізатары шоу, сёлета назіраць за конкурсам у Партугалію прыбудуць каля 30 тысяч замежных турыстаў, а тэлевізійную трансляцыю “Еўрабачання” змогуць убачыць больш як 200 мільёнаў гледачоў па ўсім свеце. Дарэчы, упершыню кабінкі для каментатараў замовіў Кітай, а правы на тэлетрансляцыю набылі тэлекампаніі ЗША. Як не без гонару адзначае намеснік выканаўчага прадзюсара шоу Паўла Рэсэндэ ў інтэрв’ю мясцовай прэсе, конкурс 2018 года абяцае стаць самым танным за апошнія 10 гадоў, але пры тым высокатэхналагічным і відовішчным – па аўдыторыі шоу саступіць хіба што фіналу Лігі чэмпіёнаў.

6 мая ў лісабонскім Музеі мастацтваў, архітэктуры і тэхналогій возьме афіцыйны старт Еўратыдзень, і па дывановай дарожцы (сёлета яна сіняя, а не чырвоная, што больш адпавядае марской тэматыцы шоу і дэвізу “Усе на борт!”), пройдуць дэлегацыі ўсіх 43 краін—удзельніц. Пра іншыя цікавыя і важныя падзеі ды падрабязнасці конкурснай барацьбы беларусам абяцаюць штодня расказваць у  спецыяльных сюжэтах Агенцтва тэленавінаў, праграме “Добрай раніцы, Беларусь!” і “Дзённіках Еўрабачання”.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.