Вы тут

Каго чакае «Дзiцячае Еўрабачанне — 2020»?


Стартаваў прыём заявак на ўдзел у нацыянальным адборачным туры дзiцячага конкурсу песнi «Еўрабачанне-2020». Сёлета ў палажэннi аб парадку яго арганiзацыi i правядзення з'явiлiся iстотныя змены, якiя варта ўлiчваць патэнцыйным канкурсантам.


Так, у сувязi з санiтарна-эпiдэмiялагiчнай сiтуацыяй у свеце, рэкамендацыямi ЕВС i асаблiвасцямi правядзення дзiцячага конкурсу песнi «Еўрабачанне-2020» у Польшчы зладзiць яго плануюць у тэлевiзiйнай студыi. Канчатковае рашэнне наконт удзелу Беларусi ў iм i фармату выбару прадстаўнiка адкладваецца на максiмальна магчымы тэрмiн, але будзе агучана не пазней чым 7 верасня. Тым не менш распачаўся прыём заявак на адбор. Iх неабходна адправiць у электронным выглядзе да 15 жнiўня (з суправаджальнымi дакументамi i вiдэазапiсам жывога выканання конкурснай кампазiцыi). Фокус-група да 24 жнiўня падвядзе вынiкi i вызначыцца з 15 канкурсантамi, якiя пакажуць сябе ў фiнале адбору.

Фiнал нацыянальнага адбору можа быць праведзены як у фармаце праслухоўвання без тэлевiзiйнай i iнтэрнэт-трансляцыi (не пазней за 15 верасня), так i ў фармаце гала-канцэрта (да 16 кастрычнiка). Калi гэта будзе праслухоўванне, то прафесiйнае журы большасцю галасоў вызначыць пераможцу — афiцыйнага прадстаўнiка краiны на конкурсе. Калi ж адбор правядуць у фармаце гала-канцэрта, то да 1 кастрычнiка Белтэлерадыёкампанiя апублiкуе правiлы выбару пераможцы.

Пры ўзнiкненнi форс-мажорных абставiн i спрэчных пытанняў адносна арганiзацыi мiжнароднага конкурсу ў Польшчы рашэнне аб удзеле цi фармаце ўдзелу ў iм прадстаўнiка Беларусi будзе прымацца Белтэлерадыёкампанiяй сумесна з ЕВС. З палажэннем правядзення нацадбору Дзiцячага конкурсу песнi «Еўрабачанне-2020» можна азнаёмiцца на сайце медыяхолдынга ў раздзеле «Спецпраекты».

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: sokrovennik.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».