Вы тут

Іван Эйсмант пра песню на «Еўрабачанне»: перакананы, што яна не мае ніякага палітычнага кантэксту


У Белтэлерадыёкампаніі, якая з'яўляецца арганізатарам нацадбору на міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне» ў Беларусі, адрэагавалі на адмову ЕВС у праве ўдзельнічаць у спабортніцтве з кампазіцыяй «Я навучу цябе» баранавіцкаму калектыву «Галасы ЗМеста».


Фота: АТН.

У песні ў яе першапачатковым выглядзе, якая выклікала даволі ажыўленае абмеркаванне на прасторах інтэрнэту, у Еўропе ўгледзелі быццам бы палітычны кантэкст. А гэта, як вядома, супярэчыць фармату конкурса. Таму арганізатарам нацадбору Беларусі запрапанавалі альбо знайсці іншага прадстаўніка, альбо змяніць тэкст першапачатковай кампазіцыі.

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант у эфіры тэлеканала АНТ пракаментаваў сітуацыю наступным чынам: «Улічваючы наша супрацоўніцтва з Еўрапейскім вяшчальным саюзам, мы, у сваю чаргу, запрапанавалі гурту «Галасы ЗМеста» прадставіць нам іншы варыянт існуючай кампазіцыі або новую песню. І зараз, наколькі мне вядома, вядзецца актыўная работа ў гэтым кірунку. Мы да ўсяго, што адбываецца, ставімся па-філасофску. Але я перакананы, што песня не мае ніякага палітычнага кантэксту і пра гэта неаднаразова казаў ужо і яе аўтар. Проста кожны трактуе яе так, як яму выгадна. З пункту гледжання шоу-бізнесу «Еўрабачанне» — гэта шоу. Нам зрабілі адну песню-мільённік. І думаю, што зусім хутка вы пачуеце яшчэ адну песню-мільённік, якую будуць слухаць па ўсёй Еўропе».

На тое, каб прадставіць новую кампазіцыю для ўдзелу ў конкурсе, у «Галасоў ЗМеста» ёсць час да канца сакавіка. Само ж сёлетняе «Еўрабачанне» плануюць правесці ў маі ў Ратэрдаме.

Алена ДРАПКО


Неабходны каментарый

«Мы будзем пець свае песні!»

Парламентарый аб палітыцы конкурсу «Еўрабачанне» ў дачыненні да выбару песні беларускага гурта «Галасы ЗМеста»

Лілія АНАНІЧ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі:

— Прапановы змяніць песню не ўкладваюцца, на мой погляд, у межы адкрытага, творчага і сумленнага конкурсу. На вялікі жаль, мы неаднаразова назіралі, што на гэтай пляцоўцы («Еўрабачання». — «Зв.») гучаць далёка не вельмі маральныя песні, якія ў нас, беларусаў, з пункту гледжання нашых маральных каштоўнасцяў, наогул выклікаюць сумненні. Разам з тым у нас выдатная група і выдатная песня. У нас ёсць права на ўласнае бачанне свайго выступлення — а нас хочуць яго пазбавіць.

Аднак ёсць і станоўчае ў гэтай сітуацыі: мы пераканаліся, што там (у Еўрасаюзе. — «Зв».) выкарыстоўваюцца ўжо не двайныя, а трайныя стандарты ў адносінах да нашай краіны, прычым па ўсіх кірунках (напрыклад, у спорце, ужо дабраліся да песень). Мы будзем пець свае песні, будзем адстойваць свае інтарэсы, будзем расціць і падтрымліваць сваю моладзь і развіваць сваю краіну!

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.