Вы тут

Стартаваў беларускі нацыянальны адбор на Еўрабачанне-2018


У мінулыя выхадныя Белтэлерадыёкампанія абвясціла аб пачатку прыёму заявак ад ахвотнікаў прадставіць нашу краіну на міжнародным песенным конкурсе «Еўрабачанне», што пройдзе ў Партугаліі 8—12 мая наступнага года.


Фота: tvr.bу

Традыцыйна заяўкі ад удзельнікаў нацыянальнага адбору прымаюцца ў выглядзе каштоўных бандэроляў на адрас: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9 з паметкай «Нацыянальны адборачны тур конкурсу песні «Еўрабачанне-2018». Апошні дзень прыёму заявак — 26 снежня (па паштовым штэмпелі).

Праслухоўванне кандыдатаў, адзначаюць у медыяхолдынгу, пройдзе ў тэрмін да 14 студзеня і будзе адкрытым — сачыць за ім можна будзе падчас анлайн-трансляцыі на сайце
www.tvr.bу. Прафесійнае журы вызначыць максімум 15 выканаўцаў і калектываў, якія выступяць у фінале адбору. А фінальны этап, зноў жа традыцыйна, адбудзецца ў выглядзе тэлевізійнага гала-канцэрта не пазней за 1 сакавіка. Пераможцу выберуць сумесна гледачы і журы па схеме 50/50.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Каму перададуць эстафету сёлетнія беларускія ўдзельнікі з NАVІBАND?

Загаловак у газеце: Сябе паказаць, Еўропу здзівіць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.