Вы тут

Чым запомнілася «Еўрабачанне-2018»?


У ноч з 12 на 13 мая ў сталіцы Партугаліі прайшоў фінальны канцэрт міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2018». Абышоўшы 25 сапернікаў, перамогу атрымала спявачка з Ізраіля Нета Барзілай. Дарэчы, гэты трыумф для Ізраіля стаў першым з 1998 года!


«Пер­шае, што я бу­ду ра­біць пас­ля вяр­тан­ня ў Із­ра­іль? Ху­мус!» — па­жар­та­ва­ла Не­та Бар­зі­лай. Да­рэ­чы, кам­па­нію на сцэ­не ёй скла­да­лі не толь­кі тры дзяў­чы­ны-тан­цор­кі, але і 112 ца­цач­ных ка­ця­нят ма­нэ­кі-нэ­ко, якія лі­чац­ца сім­ва­ла­мі ўда­чы.

Зрэшты, інтрыга захоўвалася да апошняга моманту, бо пасля галасавання журы расклад сіл быў іншы: лідзіравала Аўстрыя з 271 балам, Швецыя мела 253, а Ізраіль толькі 212. Усё вырашыла галасаванне гледачоў, паводле якога канкурэнты памяняліся месцамі: Ізраіль, чыя песня «Tоу» набрала ў суме 529 балаў, заняў першую прыступку, Кіпр з 436 баламі — другую, а Аўстрыя з 342 баламі стала трэцяй. Таксама ў дзясятку найлепшых увайшлі Германія (340 балаў), Італія (308), Чэхія (281), Швецыя (274), Эстонія (245), Данія (226) і Малдова (209). Наш былы суайчыннік Аляксандр Рыбак, які прадстаўляў Нарвегію, заняў у выніку 15-е месца, а спявак з Украіны Меловін стаў 17-м.

Такім чынам, спраўдзіліся ўсё ж першапачатковыя прагнозы букмекерскіх кантор, якія яшчэ да пачатку конкурсу прадракалі Ізраілю перамогу, а Беларусі нявыхад у фінал.

Пра­нкер-ху­лі­ган, які вы­ска­чыў з за­лы на сцэ­ну і ада­браў у бры­тан­скай спя­вач­кі SuRіе мік­ра­фон, ледзь не са­рваў яе вы­ступ­лен­не, але ахо­ва ад­рэ­ага­ва­ла апе­ра­тыў­на. Дэ­ле­га­цыя Вя­лі­ка­бры­та­ніі ад­мо­ві­ла­ся ад пра­па­но­вы ар­га­ні­за­та­раў пе­ра­спя­ваць на­ноў, ад­зна­чыў­шы, што га­на­рыц­ца вы­ступ­лен­нем.

Дарэчы, па традыцыі пасля завяршэння гранд-фіналу на афіцыйным сайце eurоvіsіоn.tv былі апублікаваныя дэталёвыя лічбы галасавання нацыянальных журы і гледачоў ва ўсіх краінах — удзельніцах «Еўрабачання». І цяпер мы ведаем, напрыклад, якія ацэнкі выставіла беларускае журы, у якое ўваходзілі спявак Алекс Набееў з гурта «Атлантыка», прадстаўнік Міністэрства культуры Таццяна Пархамовіч, спявачка Іскуі Абалян, тэле- і радыёвядучы Уладзімір Богдан і музычны прадзюсар маладых талентаў Святлана Стацэнка. Дык вось, у фінале балы ад журы дасталіся Кіпру (12), Аўстрыі (10), Нарвегіі (8), Албаніі (7), Чэхіі (6), Літве (5), Славеніі (4), Даніі (3), Аўстраліі (2) і Швецыі (1). А гледачы падтрымалі найперш «сваіх» — Украіну (12), Нарвегію (10), а потым Ізраіль (8), Данію (7), Малдову (6), Чэхію (5), Італію (4), Кіпр (3), Венгрыю (2) і Балгарыю (1). Як бачым, ацэнкі часам дыяметральна процілеглыя.

А што з выступленнем прадстаўніка Беларусі, украінскага спевака Мікіты Аляксеева? У сваім паўфінале АLЕKSЕЕV набраў 65 балаў і стаў усяго толькі 16-м з 19 удзельнікаў. Баламі яго нумар з ружай адзначылі журы Азербайджана (12), Албаніі (7) і Арменіі (1), а таксама гледачы Азербайджана (12), Арменіі (10), Эстоніі і Літвы (па 6), Кіпра (5), Фінляндыі (3), Балгарыі (2) і Грэцыі (1). Словам, конкурс для маладога артыста скончыўся яшчэ напачатку. Ягоны прадзюсар Алег Баднарчук выказаў у сацсетках падзяку прыхільнікам «за падтрымку ў любым выглядзе». «Удзел у Еўрабачанні — гэта скончыць тры інстытуты адразу і хутка, гэта вельмі добрая адукацыя перадусім у арганізацыі ўнутры і звонку сябе. Я вельмі ўдзячны лёсу, што гэты дыплом у кішэні ў нашай каманды», — напісаў прадзюсар, які адзначыў таксама, што яго падапечны правяраў сябе на зусім незнаёмай публіцы, узмоцнена вучыў англійскую і займаўся вакалам 24 гадзіны на суткі. Аднак, што адметна, ніводнага слова падзякі ў адрас Беларусі, якая ўласна і дала артысту саму магчымасць удзелу ў «Еўрабачанні», у гэтым адкрытым звароце няма... У адрозненне ад самога Мікіты Аляксеева, які падзякаваў камандзе Белтэлерадыёкампаніі.

«Га­ра­чыя тан­цы» прад­стаў­ні­цы Кіп­ра Эле­ні Фу­рэй­ра спа­да­ба­лі­ся гле­да­чам, і ар­тыст­ка лі­дзі­ра­ва­ла да апош­ніх се­кун­даў га­ла­са­ван­ня, але ў вы­ні­ку спы­ні­ла­ся за крок ад п'е­дэс­та­ла.

...А вось 25-гадовая Нета Барзілай, дзякуючы якой Ізраіль атрымаў чацвёртую перамогу ў «Еўрабачанні», здаецца, не забыла нікога. І скрозь слёзы шчасця, прыціскаючы да грудзей выйграны крышталёвы мікрафон, звярталася да ўсіх гледачоў: «Дзякуй, што выбралі незвычайнае, што выбралі смеласць!». Смеласці афіцэру ваенна-марскога флоту Ізраіля сапраўды не пазычаць — гучна заявіць аб праве заставацца самім сабой, нягледзячы ні на якія стандарты, можа далёка не кожны. Уласна, песня «Tоу», якая цалкам можа стаць неафіцыйным гімнам руху феміністак, якраз і заклікае не быць цацкай у чужых руках. Прынамсі, выбар шматмільённай тэлеаўдыторыі «Еўрабачання» на сёння такі. Да сустрэчы ў Іерусаліме, «Еўрабачанне-2019»!

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Шалом, «Еўрабачанне»!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».