Вы тут

«Еўрабачанне-2018» выйграла спявачка з Ізраіля


У ноч з 12 на 13 мая ў сталіцы Партугаліі Лісабоне вызначыўся пераможца 63-га міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне". Лідарам па суме галасоў ад тэлегледачоў і нацыянальных журы 43 краін—удзельніц шоу стала прадстаўніца Ізраіля Нета Барзілай, чыя песня "Toy" набрала выніковыя 529 балаў. Нагадаем, менавіта ізраільцянка першапачаткова была фаварытам у букмекераў. Канкурсантка ад Кіпра Элені Фурэйра заняла другую прыступку з 436 баламі.


Свае музычныя перавагі выказала і Беларусь. Балы ад нашай краіны агучвалі ўдзельнікі конкурсу 2017 года, дуэт "Naviband". Паводле галасавання прафесійнага журы, 12 беларускіх балаў атрымаў Кіпр, 10 – Аўстрыя і 8 – Нарвегія. Расійска журы чакана аддало 10 балаў Малдове, чый гурт прадзюсіраваў сёлета Філіп Кіркорпаў. Наогул пасля галасавання ўсіх нацыянальных журы ў тройку лідараў уваходзілі Аўстрыя, Швецыя і Ізраіль, аднак глядацкае галасаванне, як бачым, унесла істотныя карэктывы ў гэты спіс.

Падчас фінальнага канцэрту, дарэчы, здарыўся казус – спявачцы з Вялікабрытаніі SuRіе перашкодзіў выступаць фанат, які выскачыш на сцэну і забраў у артысткі мікрафон. Парушальніка, зрэшты, практычна адразу ўвяла ахова. Брытанская дэлегацыя павяла сябе высакародна і адмовілася ад прапановы арганізатараў выступіць яшчэ раз, адзначыўшы, што ганарыцца выступленнем сваёй спявачкі.

На шоу упершыню пасля доўгага перапынку, звязанага з аперацыяй па перасадцы сэрца, выступіў леташні яго трыумфатар, партугалец Сальвадор Сабрал са сваім пераможным хітом "Amar pelos dois" ("Любіць за дваіх") і прэм’ерай новай песні.

Акрамя крышталёвага мікрафона, які па традыцыі ўручаецца пераможцу "Еўрабачання", у 17-ы раз былі ўручаны так званыя дадатковыя ўзнагароды імя заснавальніка шоу Марселя Безенсона. Так, па меркаванні праесійных кампазітараў, самай арыгінальнай і поўнай нацыянальнай ідэнтычнасці песняй гэтага года стала песня Балгарыі Bones ("Косці"). 60 еўрапейскіх журналістаў, пісьменнікаў і перакладчыкаў, рэдактараў і аўтараў песень назвалі найлепшай метафарай радок "Я – ўсе дзеці, якія былі ўзятыя ў мора, я буду жыць сто тысяч гадоў" з французскай песні "Mercy" (заўважым, гэта не падзяка, а імя дзяўчынкі, якая нарадзілася і цудам выжыла на лодцы нелегальных мігрантаў сярод Міжземнага мора). Нарэшце, прыз за найбольш яркае ў артыстычным сэнсе выступенне атрымала ад акрэдытаваных на шоу каментатараў прадстаўніца Кіпра.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.