Вы тут

Беларусь не прайшла ў фінал «Еўрабачання—2018»


Першая дзесятка фіналістаў міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне—2018» вызначылася сёння. Прадстаўнік Беларусі, украінскі спявак Мікіта Аляксееў (Alekseev), якога назвалі галоўным рамантыкам конкурсу, выйшаў на сцэну пад нумарам восем, выканаўшы кампазіцыю «Forever» («Назаўжды»). Па выніках галасавання, Беларусь не прайшла ў фінал, які адбудзецца 12 мая.


Месца ў фінале атрымалі: Аўстрыя, Эстонія, Кіпр, Літва, Ізраіль, Чэхія, Балгарыя, Албанія, Фінляндыя, Ірландыя.

Нагадаем, у першым паўфінале права галасаваць мелі краіны-ўдзельніцы, а таксама Партугалія, Іспанія і Вялікабрытанія. За прадстаўнікоў сваіх краін тэлегледачы галасаваць не могуць. 

Другі паўфінал «Еўрабачання—2018» адбудзецца 10 мая. 

Ганна БАГІНО

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.