Вы тут

ІІ з'езд вучоных Рэспублікі Беларусь пройдзе 12—13 снежня


Удзел у ім возьмуць 2100 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны.

Як паведамляе прэс-служба НАН Беларусі, чакаецца прыезд у Беларусь вялікай колькасці вядомых навукоўцаў з Саюзнай дзяржавы, краін СНД, з замежных Акадэмій навук, сусветных навукова-даследчых арганізацый і цэнтраў.


У першы дзень работы з'езда будуць працаваць дзевяць секцый, прысвечаных асноўным кірункам развіцця навукі і міжнароднаму супрацоўніцтву. Прадугледжана таксама арганізацыя работы маладзёжнай секцыі. Пленарнае пасяджэнне адбудзецца 13 снежня. Ключавым дакументам, які будзе вынесены на ІІ з'езд вучоных Беларусі, стане праект Стратэгіі «Навука і тэхналогіі: 2018—2040». У дадзены момант ён праходзіць грамадскае абмеркаванне. У Стратэгіі вызначаны прыярытэты доўгатэрміновага развіцця навукі і тэхналогій, а таксама комплекс інструментаў удасканалення навукова-тэхнічнай сферы, якія забяспечаць эканамічны рост Беларусі і выхад у перспектыве на сусветны ўзровень канкурэнтаздольнасці па шэрагу кірункаў.

Мяркуецца, што дзякуючы рэалізацыі Стратэгіі да 2040 года навукаёмістасць ВУП павінна скласці 3%, доля прарыўных навуковых даследаванняў і распрацовак — 30% у агульным аб'ёме, доля высокатэхналагічных сектараў у структуры эканомікі — 10%. У агульным аб'ёме вытворчасці прамысловых прадпрыемстваў інавацыйная прадукцыя будзе займаць 25 працэнтаў.

2017 год аб'яўлены ў Беларусі Годам навукі, і правядзенне з'езда стане яго выніковым мерапрыемствам.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.