Вы тут

Сёння ў Мінску распачынае работу ІІ З'езд вучоных


Сёння ў Мінску распачынае работу ІІ З'езд вучоных. Удзел у ім возьмуць 2100 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны і каля 500 гасцей — навукоўцы з Саюзнай дзяржавы, краін СНД, замежных акадэмій навук, сусветных навукова-даследчых арганізацый і цэнтраў, прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання.


2017 год быў аб'яўлены ў Беларусі Годам навукі, і правядзенне з'езда стане яго выніковым мерапрыемствам, так бы мовіць заключным акордам. Мяркуецца, што на з'ездзе будуць вызначаны асноўныя, найбольш актуальныя, задачы і напрамкі развіцця навуковай сферы на далёкую перспектыву, выпрацаваны генеральная стратэгія развіцця айчыннай навукі ў эканоміцы, канцэпцыя доўгатэрміновай навукова-інавацыйнай бяспекі краіны.

Сёння беларускія вучоныя працуюць над цэлым шэрагам найважнейшых праектаў, сярод якіх новы беларускі спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, новая лінейка суперсучасных шматфункцыянальных беспілотных лятальных комплексаў, развіццё 3D-друку, ажыццяўленне комплекснага навуковага абслугоўвання Беларускай АЭС. Працягваецца работа над найноўшым суперкамп'ютарам, здольным генерыраваць штучны інтэлект, над дактрынай харчовай бяспекі, агульнанацыянальнай сістэмай ідэнтыфікацыі тавараў, новымі маркамі сталі для машынабудавання, унікальнымі лекавымі прэпаратамі, метадамі лячэння з дапамогай ствалавых клетак... У Антарктыдзе ўзводзіцца першая беларуская палярная станцыя. У 2019—2020 гадах Беларусь плануе перайсці да круглагадовых зімовачных мерапрыемстваў на Паўднёвым полюсе Зямлі.

Між іншым, каманда авангарднай групы 10-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі накіравала прывітанне дэлегатам з'езда з самага халоднага кантынента Зямлі.

«У гонар адкрыцця з'езда на беларускай даследчай станцыі ў Антарктыдзе ўзняты дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг лідара перадавой навуковай думкі нашай краіны — Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі! Мы з Вамі — сэрцам, намерамі і справамі! — гаворыцца ў прывітальным адрасе. — Паважаныя калегі, дарагія сябры! Жадаем Вам моцнага палярнага здароўя, плённай працы, увасаблення ў жыццё новых навуковых ідэй і прарыўных адкрыццяў у інтарэсах Рэспублікі Беларусь і сусветнага навуковага прагрэсу!»

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».