Вы тут

У Мінску адкрыецца выстаўка, прымеркаваная да Года навукі


З 24 лістапада па 6 снежня ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» будзе праходзіць унікальная выстаўка работ Эвеліны Домніч і Дзмітрыя Гельфанда «Рабізна нябачных палёў», прымеркаваная да Года навукі.


Абапіраючыся на веды ў хіміі, фізіцы і філасофіі, Эвеліна і Дзмітрый ствараюць новыя выразныя сродкі мастацтва, унікальныя творы ХХІ стагоддзя, якія прымушаюць па-дзіцячы здзіўляцца і задавацца пытаннямі пра магчымасці і межы сучаснага мастацтва. Замест фарбаў яны выкарыстоўваюць выпраменьванні і іншыя фізіка-хімічныя ўласцівасці матэрыі, ствараючы асаблівае асяроддзе для сэнсарнага ўспрымання сваіх фантастычных работ. Іх работы ўяўляюць сабой сімбіёз мастацтва, фізікі, хіміі, інфарматыкі, філасофіі і фенаменалогіі.

Да мастацкай практыкі Эвеліна Домніч і Дзмітрый Гельфанд прыйшлі рознымі шляхамі. Эвеліна нарадзілася ў Мінску і мае дыплом філасофскага факультэта БДУ. Дзмітрый родам з Санкт-Пецярбурга, у 1996 годзе ён атрымаў ступень бакалаўра выяўленчых мастацтваў (кіно і відэа) Нью-Ёркскага ўніверсітэта. У 1997 годзе яны сустрэліся ў ЗША. З тых часоў абое захоплены спасціжэннем навакольнага свету і космасу, спрабуюць зняць чары з сучаснай навукі пры дапамозе незвычайных мастацкіх эксперыментаў і спецыяльна створаных для гэтага прыбораў. Выкарыстоўваючы свой досвед у галіне візуальных мастацтваў, яны ствараюць разнастайныя мастацкія інсталяцыі і перфомансы.

Іх работы былі адзначаны ганаровымі прэміямі Jараn Mеdіа Аrts (Японія, 2007 год), ганаровымі прэміямі Аrs Еlесtrоnіса (Аўстрыя, у 2007, 2009, 2011, 2013 і 2017 гадах). Мастакі супрацоўнічаюць з многімі навукова-даследчымі лабараторыямі ўніверсітэтаў, Інстытутам сучасных навук і тэхналогій (Японія), факультэтам фізікі і астраноміі Vrіjе Unіvеrsіtеіt (Нідэрланды). У 2012 годзе яны адкрылі сваю ўласную лабараторыю «Sуnеrgеtіса» ў Амстэрдаме.

Праз інсталяцыі і перфомансы дуэт мастакоў дэманструе гледачам фізічныя феномены, якія ў звычайных умовах недаступныя простаму воку. Яны падштурхоўваюць усіх да больш глыбокага асэнсавання навакольнага свету.

Адкрыццё выстаўкі адбудзецца 23 лістапада ў 17.30. Уваход бясплатны.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: На мяжы мастацтва і навукі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.