Вы тут

Цікавыя мерапрыемствы Беларусі і замежжа


17 сакавіка, а 16-й, у сядзібе Агінскіх у Залессі ладзяцца тэатралізаваныя сцэнкі з жыцця Паўліны Агінскай, маці Міхала Клеафаса. Успамінамі пра яе і прыгожай лірычнай музыкай будзе поўніцца вечар пятніцы, з тым, каб выхадныя дні прайшлі яшчэ больш рамантычна і ярка.

Савецкія агітацыйныя плакаты дэманструюцца ў Доме-музеі І з'езда РСДРП да 26 сакавіка. Да стагоддзя рэвалюцыі, канешне. Але часта гэта не толькі высокаідэйныя заклікі, але і высокамастацкія творы, гледзячы на якія можна адчуць настальгію нават па тым часе, у якім ніколі не жыў.

14 красавіка — сусветны фэст аўсянкі! Але не ў Англію трэба збірацца, а трошкі далей — у ЗША, у гарадок Сент-Джордж у Паўднёвай Караліне. Пачаставацца там можна не толькі аўсянкай, але і іншымі стравамі, якія без аўсянкі не такія смачныя. Напрыклад, аўсянымі мафінамі або адмысловым аўсяным пірагом.

На аўдыенцыю да войта запрашае школьнікаў-старшакласнікаў Нясвіжская ратуша. Прызначаны час — тыдзень школьных канікул, а менавіта любы дзень з 27 сакавіка да 2 красавіка. Рыхтавацца трэба да ўдзелу ў інсталяцыях і конкурсах, вандроўках па музейным лабірынце і да атрымання станоўчых эмоцый.

18 красавіка ў Астрашыцкім Гарадку ладзіцца чарговы фестываль «Белы замак». У адрозненне ад шматлікіх іншых рыцарскіх турніраў тут дзейнічаюць правілы ХІІІ стагоддзя. Галоўны прыз — фігурка рыцара-вандроўніка, які вярнуўся з паходу. Акрамя турніраў і бугуртаў прадугледжаны конкурсы касцюмаў і даспехаў, канцэрты менестрэляў і кіданне сякер, а таксама сярэднявечны баль, у якім нават можна ўзяць удзел.

Ператварыцца ў знаўцу антыкварыяту прапануе Гомельскі палац. Там ладзяцца такія квэсты, праз якія можна шмат пра што даведацца. Напрыклад, пра тое, для чаго прызначаюцца ломберны столік або гадзіннік-картэль. Ці пра тое, якая форма ў ножак, калі яны называюцца кабрыёль. Гомельскі палац неаднойчы заўважаны ў розных прыемных штукарствах, і варта яго гэтым разам не абмінуць.

Па­да­рож­ні­ча­ла Свят­ла­на Во­ці­на­ва

Загаловак у газеце: Далёка і блізка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.