Вы тут

Выстава «Рэтрафотатэхніка», «Морфій» і тэатралізаваная чытка «Дзікае паляванне караля Стаха»


Спектаклі «Мая жонка — падманшчыца», «Вядзьмарка і Дыназаўрык», «Гульня у Джын», канцэрт «Сусветныя хіты», тэатралізаваная чытка «Дзікае паляванне караля Стаха», стылёвая казка «Беласнежка і гномы», камедыя «Свабодная пара», спектакль «Цыяністы калій...з малаком або без?», «Морфій», выставы «Рэтрафотатэхніка» і «Я чую сэрцам», і рок-канцэрт жывой музыкі «Вазьмі маё сэрца» ў поўнай цемры — штотыднёвая афіша «Звязды».​


Рок-канцэрт жывой музыкі «Вазьмі маё сэрца» ў поўнай цемры!

Дзе: Мінск, Нябачны свет (вул. Валгаградская, 35)

Калі: 6 красавіка

Колькі: 40 рублеў

Прыходзьце на рок-канцэрт «Вазьмі маё сэрца» у поўнай цемры ў выкананні кавер-гурта Jean-Christophe.

Разам з вамі праспяваем любімыя кампазіцыі гуртоў «Король і Шут», «Чиж і К», «Агата Кристи», «Чайф», «Ария», «Наутилус Помпилиус» і іншых рок-гуртоў.

На канцэрце вы атрымаеце зарад бадзёрасці і добрага настрою. Гэта новы ўнікальны вопыт і сапраўднае пранікненне ў любімую музыку, калі нішто не адцягвае ўвагу.

Скарыстаецеся магчымасцю папоўніць скарбонку незвычайных уражанняў?

Выстава «Рэтрафотатэхніка»

Дзе: Мінск, Галерэя Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Калі: да 7 красавіка

Колькі: ад 2 рублеў

Сёння фотаапарат трывала ўвайшоў у побыт чалавека, назаўжды змяніўшы яго ўзаемаадносіны з навакольным светам, і падаў магчымасць зафіксаваць рэальнасць у самых драбнюткіх падрабязнасцях. Сёння, калі фотакамера ёсць з сабой у кожнага, немагчыма сабе ўявіць паўсядзённае жыццё чалавека без фатаграфіі. За сваю двухсотгадовую гісторыю фотаапарат прайшоў шлях ад грувасткай камеры-абскуры да ўбудаваных у смартфоны фотакамер, якія змяшчаюцца на кончыку пальца. Выстава дэманструе ключавыя этапы гэтага шляху, дазваляе пагрузіцца ў разнастайнасць працэсаў стварэння фатаграфіі і зразумець прынцыпы працы фотаапаратаў самых розных канструкцый.

На выставе прадстаўлены шырокі спектр мадэляў фотаапаратаў: сярод іх тэхніка, вырабленая ў Германіі (ГДР, ФРГ), Японіі, СССР, Польшчы, Чэхаславакіі, ЗША, Францыі, Кітаі, Вялікабрытаніі. Найбольш раннія з прадстаўленых фотаапаратаў датуюцца першым дзесяцігоддзем ХХ ст. (стэрыафотааппарат Le Glyphoscope, 1905 г.), найбольш познія — канцом ХХ ст. Сярод прадметаў ёсць рэдкія і ўнікальныя ўзоры: праектныя мадэлі фотаапаратаў «Зеніт» 1980-х гг., стэрыафотааппараты для здымкі трохмерных малюнкаў, фотаапараты рэдкай канструкцыі (мікрафотааппараты, фотаапарат у форме гадзінніка і іншыя). Большая частка прадметаў ілюструе этап развіцця фотатэхнікі перыяду 1930-1980-х гг. І дэманструе шэраг канструктыўных асаблівасцяў фотаапаратаў гэтага перыяду.

Фотатэматыку развіваюць фатаграфіі Мінска 1980-х гадоў архітэктара Сяргея Багласава, арыгінальныя фотакарткі жыхароў горада 1900-1920-х гг., узоры прыстасаванняў для праяўкі фатаграфій і іншыя прадметы з калекцыі Музея гісторыі горада Мінска, якія ахопліваюць перыяд развіцця фотатэхнікі канца ХІХ — ХХ стст.

Наведвальнікам прапануецца магчымасць паглядзець на аб’ёмную фотавыставу праз стэрыаскоп і сфатаграфавацца ў фотаатэлье на фоне Мінска пачатку ХХ ст.

«Морфій»

Дзе: Гомель, Драматычны тэатр (пл. Леніна, 1)

Калі: 7 красавіка

Колькі: ад 14 рублеў

Аповед Міхаіла Булгакава «Морфій» быў апублікаваны ў 1927 годзе ў часопісе «Медыцынскі работнік». У аснову сюжэту ляглі рэальныя абставіны з жыцця пісьменніка, а менавіта залежнасць ад морфія, якая з’явілася ў яго падчас працы лекарам у сяле Нікольскім у 1916-1917 гадах.

Галоўны герой аповеду — доктар Палякоў, які прызвычаіўся да доз марфіну, ператвараецца ў пацыента. Бездань адчаю і недасяжныя вяршыні надзеі на лячэнне для чалавека, які пакутуе ад залежнасці, знайшлі адлюстраванне ў гэтым незвычайным спектаклі.

  • Па матывах аднайменнага апавядання М. Булгакава
  • Драма ў адной дзеі
  • Рэжысёр-пастаноўшчык: Святлана Джэліева

Спектакль «Цыяністы калій...з малаком або без?»

Дзе: Гомель, Драматычны тэатр (пл. Леніна, 1)

Калі: 9 красавіка

Колькі: ад 7 рублеў

Пасля гарачага жніва жыцця — спі спакойна...

Мілая цётачка, чароўныя пляменніцы і пляменнік збіраюцца ў старадаўнім асабняку ў маленькім іспанскім мястэчку ў Ноч усіх святых.

Стрэлкі гадзінніку вось-вось пераваляць за адзінаццаць гадзін суровай бадахосскай ночы, а ў паветры ўжо стаіць непаўторны букет водараў моцнай кавы і надыходзячай навальніцы. Малады Энрыке, вярнуўшыся ў родны горад са сваёй нявестай, пачынае падазраваць, што яго сям’я намышляе нешта жудаснае...

Юнак ужо блізкі да разгадкі сямейных таямніц, і цётачка вымушаная задаць яму пытанне: «Табе кавы з малаком... ці без?»

Але пачакайце-пачакайце, а што не так з самім Энрыке? А з яго дзядулем? А са страшным гвалтаўніком, які тэрарызуе жанчын?

Гэтая ноч адкажа на ўсе пытанні.

Калі, вядома, іх будзе каму задаваць...

«Я чую сэрцам»

Дзе: Гродна, Цэнтр рамёстваў «Спадчына»

Калі: да 21 красавіка 

Уваход вольны.

У цэнтры рамёстваў «Спадчына» 28 сакавіка адкрываецца выстава «Я чую сэрцам» Алены Кандратавай, кіраўніка студыі ткацтва і вязання, удзельніка народнага калектыву майстроў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва «Гарадзенскі каларыт».

Кожная праца арганічна апускае нас у свет старажытнага рамяства і яго гісторыі. Наведвальнікі выставы змогуць убачыць не толькі выдатныя ўзоры і кампазіцыі, але і адчуць глыбокае значэнне і сімвалізм, зняволеныя ў кожным творы.

Выстава «Я чую сэрцам» захапляе, натхняе і запрашае ўсіх!

«Свабодная пара»

Дзе: Гродна, Драмтэатр

Калі: 7 красавіка 

Колькі: ад 19 рублёў

Герой п’есы — інжынер Мамбрэцці прапануе сваёй жонцы Антоніі ажывіць шлюб, які надакучыў і зрабіць яго «свабодным» – без узаемных абавязацельстваў у вернасці. На яго думку толькі так можна захаваць сумленныя і доўгія шлюбныя адносіны. Жонка ўсё разумее і згаджаецца, прычым з выгадай для сябе.

Дарыя Фо ператварыў гэтую звычайную гісторыю ў бліскучую камедыю, напоўненую глыбокім сэнсам. Героі, надзеленыя тонкім пачуццём гумару і самаіроніяй, успамінаюць і «прайграюць на публіцы» сваё шматгадовае сямейнае жыццё. Яны міжволі разважаюць пра вечнае, спрабуючы вярнуць даўно згублены сэнс такім паняццям, як шчасце, каханне, сям’я.

Камічны эфект ад усяго, што адбываецца, ўзмоцнены прыёмам «тэатр у тэатры», а гледачы становяцца непасрэднымі сведкамі на працэсе па «справе аб шлюбнай нявернасці». Сярод жартаў і дасціпных дыялогаў узнікае пытанне: калі двое пражылі разам шмат гадоў, ці сыходзіць каханне? І няўжо здрада — адзіны спосаб афарбаваць сямейнае жыццё?

Гэтыя пытанні хвалююць усіх мужчын і жанчын на ўсёй Зямлі і ва ўсе часы.

«Вядзьмарка і Дыназаўрык»

Дзе: Віцебск, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа

Калі: 6 красавіка

Колькі: 7 рублёў 

Галоўны герой гэтай дзіцячай казкі ў нечым нагадвае Маленькага прынца. Як і ў славутым творы Экзюперы, Дыназаўрык з іншай планеты вельмі пакутуе ад адзіноты і ў пошуках сяброў блукае па бязмежным Сусвеце. З караблём здараецца катастрофа, і наш герой прызямляецца ў халодным зімовым лесе, дзе яго чакаюць злосныя і жорсткія чараўнікі — вядзьмарка Барабуля і Зюзя-Зімавіца. Праўда, загубіць Дыназаўрыка ў іх не атрымаецца, яго ўратуюць дзеці — Піліпка і Сняжана.

Музычная казка «Вядзьмарка і Дыназаўрык» пра тое, што мы жывем на халоднай планеце, і каб выжыць, трэба сагрэць адно аднаго душэўным цяплом. На жаль, мы сёння сталі асабліва хітрымі, ашчаднымі, глядзім толькі ў сваю кішэню, носім і змяняем маскі, і таму да нас не прыляцяць добрыя іншапланецяне, пакуль мы самі не станем дабрэйшымі, не навучымся сябраваць.

  • Працягласць спектакля — 1 гадзіна без антракту.

«Гульня у Джын»

Дзе: Віцебск, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа

Калі: 7 красавіка

Колькі: 14 рублёў 

Уэлер Марцін — у мінулым паспяховы бізнесмен, якому здрадзілі партнёры. Фонсія Дорсі — супрацоўніца жыллёвай канторы без сярэдняй адукацыі. Яны выпадкова сустракаюцца, знаёмяцца і бавяць час за гульнёй у карты. У двух супрацьлеглых па характары людзей — усё ў мінулым, і аб’ядноўвае іх толькі адсутнасць будучыні. У нейкі момант няхітрая забава гульнёй у джын і простыя лекі ад маркоты робяцца для іх сэнсам і нават метафарай жыцця. Гульня напаўняецца ўспамінамі і шкадаваннямі згубленых гадоў, таго, што не змаглі знайсці агульную мову з дзецьмі і цяпер вымушаны застацца сам на сам з сабой. Ці змогуць героі адкрыць усе карты? І хто ж выйдзе пераможцам у гэтай тэатральнай партыі — адзінокія людзі або ўсё ж такі іх лёс?

  • Працягласць спектакля — 1 гадзіна 20 хвілін без антракту

Тэатралізаваная чытка «Дзікае паляванне караля Стаха»

Дзе: Брэст, Малая зала БАТД (вул. Леніна, 21)

Калі: 7 красавіка

Колькі: 12 рублёў 

Вучоны-фалькларыст Андрэй Беларэцкі, вандруючы па глухіх кутках Беларусі ў пошуках старажытных легендаў і паданняў, трапляе ў маёнтак «Балотныя Яліны». Тут, у старажытным замку, гаспадарыць Надзея Яноўская, апошняя з калісьці слаўнага і магутнага шляхецкага роду.
Беларэцкі становіцца сведкам многіх фантастычных і незвычайных здарэнняў. А справа ў тым, што далёкі продак Надзеі, Раман Яноўскі звабіў караля Стаха на паляванн, дзе вераломна яго забіў. Паміраючы, кароль Стах накладае праклён на Рамана і прадракае роду забойцы помсту да дванаццатага калена.

З таго часу па гіблай дрыгве маўкліва ляцяць коні ў ноч. Гэта дзікае паляванне караля Стаха гойсае па балоце, наводзячы жах па ўсім наваколлі, і гатовае ўтаптаць у багну любога, хто стане на ягоным шляху.

А яшчэ, начамі па старасвецкім доме Яноўскіх блукаюць Малы Чалавек Балотных Ялін і Блакітная Жанчына — прадвеснікі смерці. Ці зможа Беларэцкі дапамагчы Надзеі пазбегнуць няшчасцяў, ці зможа засцерагчы яе ад кашмарных зданяў?

Чытка па творы класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча дазволіць вам далучыцца да містычных прыгод герояў аповесці. Захапляльны дэтэктыўны сюжет і кранальная гісторыя кахання на сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра.

  • Рэжысёр-пастаноўшчык i аўтар iнсцэнiроўкi: Валянцiна Янавец
  • Мастак-пастаноўшчык: Мікалай Палтарака
  • Балетмайстар: Валерый Султанаў

«Сусветныя хіты»

Дзе: Брэст, Брэсцкі ООКЦ (вул. Камуністычная, 1)

Калі: 12 красавіка

Колькі: ад 25 рублёў 

«Сусветныя хіты» з 3D WOW-эфектам — праграма, якая заваюе вашыя сэрцы!

Вы пачуеце сусветныя хіты ў новым гучанні ў выкананні ўнікальнага музычнага калектыву — A’StorioPLUS. У праграме прагучаць любімыя кампазіцыі з рэпертуару Queen, Ed Sheeran, M. Jackson, Celine Dion, Deep Purple, Coldplay, Nirvana, Imagine Dragons і інш.

Віртуозная ігра, неверагодная энергія прафесійных музыкаў, арыгінальныя светлавыя і відэа эфекты дазволяць пагрузіцца ў незабыўную магічную атмасферу легендарных хітоў.

Упершыню на сцэне — сапраўдны эстэтычны сюрпрыз: шоу 3D-сукенак ў суправаджэнні музыкаў! Спалучэнне інавацыйных тэхналогій і класікі. Дзіўнае візуальнае ператварэнне двухметровай сукенкі спявачкі ў палатно, на якім ажываюць розныя графічныя ўзоры і гісторыі.

Гэты вечар стане для вас незабыўным!

«Беласнежка і гномы»

Дзе: Магілёў, Магілёўскі тэатр лялек

Калі: 6 красавіка 

Колькі: 8 рублёў

Казка ў стылі РОР па матывах казкі братоў Грым «Беласнежка і сем гномаў»

Для дзяцей з 6 гадоў, для сямейнага прагляду

«Беласнежка і гномы» — дзіўна прыгожая і відовішчная пастаноўка рэжысёра Ігара Казакова. Усімі любімая казка пра выдатную Беласнежку, распавядаецца не ў традыцыйным стылі, а ўльтрасучаснай мовай. Гномы — чароўныя персанажы, якія вельмі любяць распавядаць казкі, пераўвасабляючы іх ў стылі поп, добранька афарбоўваючы іх песнямі, скетчамі і вострым гумарам. Будзе цікавая як дзецям, так і дарослым.

«Мая жонка — падманшчыца»

Дзе: Магілёў, Магілёўскі драмтэатр

Калі: 7 красавіка 

Колькі: ад 8 рублёў

Гэтая гісторыя аб неверагоднай вынаходлівасці і жалезным самавалоданні, аб моцным і ўсёдаравальным каханні, здольным тварыць сапраўдныя цуды і мяняць нашы ўстояныя погляды на навакольны свет.

Камедыя створана ў поўнай адпаведнасці з канонамі «лёгкага» жанру. У ёй прысутнічае і раўнівы па дробязях муж, і жонка, якая спрабуе выблытацца з непрыемнасцяў, і сябар сям’і, які пастаянна трапляе ў становішчы адно больш недарэчнае за іншае, і, у рэшце рэшт, абавязкова сумленны і грозны палісмен. 

Галоўныя героі спектакля — сямейная пара, у якой наспявае развод. Муж Вільям хоча завесці дзіця, а яго жонка Кэці пакуль не гатовая адмовіцца ад бесклапотнага жыцця і прыдумляе сабе ўсё новыя апраўдання. Паваротным момантам у іх адносінах становіцца нявінная хлусня жонкі: Кэці імкнецца схаваць ад Вільяма той факт, што снедала ў рэстаране сам насам з іншым мужчынам — прыяцелем мужа. Падазраючы жонку ў здрадзе, раз’юшаны муж вырашае назаўжды сысці з дома. Каб вярнуць каханага і захаваць пачуцці, Кэці вырашаецца на яшчэ большы падман...

Сітуацыя знаёмая, мабыць, кожнаму чалавеку. Хто з нас у жыцці хоць бы адзін раз не звяртаўся да хлусні ў выратаванне? Тым больш, калі гаворка ідзе пра выратаванне сваёй уласнай сям’і.

  • Сямейная камедыя ў 2-х дзеях 

Прэв’ю: pixabay.com​

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.