Вы тут

Туляга ў дзядоўніку круціць мазгамі


Штотыдзень у эфіры «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

пры́зба — невысокі насып уздоўж сцяны хаты. «Збіраліся [сяляне] пасядзець то на вячорках, то на прызбах, каб і пажартаваць і паплакаць», — пісаў Ян Скрыган;

кно́т — ніць для гарэння ў газавай лямпе або свечцы. Слова мае нямецкае паходжанне [ням. Knoten — вузел];

туля́га — чалавек, які пазбягае сустрэчы, бадзяга;

ра́цыя — падстава, сэнс, аснова. Мець рацыю;

дзядоўнік — зараснік пустазелля з калючым лісцем;

ве́ка — накрыўка для скрынкі або пасудзіны;

круціць мазгамі — сур'ёзна думаць, меркаваць, разважаць. Беларускія сінонімы: варушыць галавой, раскідваць розумам. Рускі адпаведнік: шевелить мозгами;

як мага — 1) вельмі хутка бегчы, спяшацца; 2) у найвышэйшай ступені рабіць што-небудзь. Беларусы яшчэ скажуць: ва ўсе лапаткі, з усіх ног, на злом галавы, высалапіўшы язык, на зламанне карка, на скрут галавы, на ўсе ногі, як жару ўхапіўшы. Рускія: во весь дух, как на пожар.

Якуб Колас у «Новай зямлі» пісаў:

— Унь дзядзька йдзе!

 — гукаюць дзеці.

Забылі ўсё яны на свеце

І як мага бягуць, смяюцца,

Аж іх валосікі трасуцца.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.