20 Люты, панядзелак

Вы тут

У Мінску адбудзецца спецыялізаваная выстаўка «Адукацыя і кар'ера»


Кім быць? Знайсці адказ на гэта складанае пытанне патэнцыйным абітурыентам дапаможа 15-я міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Адукацыя і кар'ера», якая пройдзе ў сталічным Палацы спорту (праспект Пераможцаў, 4) з 16 па 18 лютага. Паралельна з ёй пад адным дахам будзе праходзіць і выстаўка «Адукацыйнае асяроддзе і вучэбныя тэхналогіі». Наведаць за пару гадзін мноства ВНУ, каледжаў, ліцэяў і гімназій, азнаёміцца з ІТ-тэхналогіямі навучання і навейшым вучэбным абсталяваннем — калі яшчэ такое магчыма?


Выставачны праект аб'яднае каля 120 экспанентаў з 11 краін свету. Гэта вядучыя ВНУ, каледжы, ліцэі, універсітэты Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны, Латвіі і Польшчы, а таксама адукацыйныя ўстановы Кіпра, Чэхіі, Германіі, Ізраіля. Упершыню ўдзел у выстаўцы возьме адна з найбольш прэстыжных расійскіх ВНУ — Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін.

Да выстаўкі далучыліся таксама інстытуты паслядыпломнай і дадатковай адукацыі, турыстычныя фірмы, якія працуюць у сферы адукацыйнага турызму, моўныя курсы, а таксама кампаніі, якія вырабляюць і пастаўляюць абсталяванне для навучальных устаноў.

На працягу трох дзён на выставачных пляцоўках будуць аказваць прафарыентацыйныя кансультацыі, расказваць пра новыя адукацыйныя тэхналогіі, якія могуць павысіць якасць навучання і яго даступнасць, праводзіць майстар-класы для педагогаў. Для бацькоў карысным будзе наведванне стэнда кансультацыйнага цэнтра камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама «Прастора магчымасцяў».

Асаблівасці цікавых прафесій і найноўшых тэхналогій будуць прадэманстраваны падчас цэлай серыі прэзентацый прафесійных каледжаў і ліцэяў, якія адбудуцца на інтэрактыўнай пляцоўцы «Клічу ў сваю прафесію». Наглядныя і змястоўныя экспазіцыі прадставяць Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж, Мінскі механіка-тэхналагічны прафесійна-тэхнічны каледж, Мінскі каледж сферы абслугоўвання, Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж — філіял БНТУ і іншыя.

Таксама ў рамках выстаўкі «Адукацыя і кар'ера» пройдзе ІV Адкрытая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Дарожная карта інфарматызацыі: ад мэты да выніку».

Час работы выстаўкі: 16 і 17 лютага з 10 да 18 гадзін, 18 лютага — да 15 гадзін.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Кім быць?

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пяць сясцёр ордэна маці Тэрэзы ратуюць бяздомных цэлага горада

Пяць сясцёр ордэна маці Тэрэзы ратуюць бяздомных цэлага горада

Яны жывуць у гомельскім Доме міласэрнасці і кожны дзень служаць Богу і людзям.

Грамадства

Ці дапамагае ранняе браніраванне скараціць выдаткі на летні адпачынак?

Ці дапамагае ранняе браніраванне скараціць выдаткі на летні адпачынак?

Прыемна сэканоміць лішнюю капейку. Асабліва на тым, без чаго можна абысціся, але так не хочацца, — адпачынку на моры ўлетку.

Грамадства

Да «хіміі» давялі аліменты

Да «хіміі» давялі аліменты

І гэтыя асуджаныя — жанчыны.