Вы тут

Дом паляўнічага і рыбалова «Паляшук» адкрыўся ў вёсцы Канатоп


Дом паляўнічага і рыбалова «Паляшук» адкрыўся ў вёсцы Канатоп Нараўлянскага раёна. Установа, якая знаходзіцца за пяць кіламетраў ад райцэнтра, належыць Нараўлянскаму філіялу беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.


Адкрыццё такога аб'екта — гэта агульны ўнёсак мясцовых улад і таварыства ў забеспячэнне жыццядзейнасці населенага пункта, што дапаможа развіваць турыстычны патэнцыял поўдня краіны. Дом паляўнічага і рыбалова абсталяваны ўсімі выгодамі для камфортнага пражывання. Акцэнт зроблены на лаканічнасць і экалагічнасць, у аздабленні прысутнічае шмат натуральнага дрэва. У гэтых мясцінах сапраўды можна адарвацца ад гарадской мітусні, нацешыцца дзіўнай прыгажосцю Прыпяці, лепш даведацца пра багатую гісторыю Нараўлянскага краю. У арганізатараў праекта яшчэ шмат ідэй.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: «Паляшук» з усімі выгодамі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.