Вы тут

Прапаўшы паляўнічы правёў дзесяць гадзiн па пояс у ледзяной вадзе


Паляўнiчага, якi прапаў у Камянецкiм раёне, знайшлi ў зарослым калодзежы.

32-гадовы жыхар Камянца пайшоў на паляванне на качку ў другой палове дня, жонцы сказаў, што дома будзе каля сямi вечара. Калi малады чалавек не з'явiўся дома апоўначы, родныя сталi бiць трывогу. Першым у мiлiцыю аб прапажы пляменнiка паведамiў яго дзядзька, потым з такой жа заявай патэлефанавала жонка паляўнiчага.


У Камянецкiм РАУС стварылi некалькi пошукавых груп, бо сваякi Дзмiтрыя З. дакладна не ведалi, куды ён накiраваўся на паляванне. Як паведамiў намеснiк начальнiка Камянецкага РАУС Сяргей ПАНАСЮК, пошукi працягвалiся ўсю ноч, i каля чатырох ранiцы ў зарослым калодзежы каля вёскi Радасць знайшлi чалавека, якi стаяў па пояс у ледзяной вадзе.

Ён патлумачыў, што не заўважыў калодзеж у высокай траве i правалiўся. Выбрацца адтуль самастойна не змог, а мабiльны тэлефон на глыбiнi сем метраў не лавiў сетку. Яго паляўнiчы сабака пабегаў нейкi час вакол, а потым скочыў унiз да гаспадара. Так i стаялі чалавек i сабака ў спадзяваннi на дапамогу доўгiя дзесяць гадзiн.

Дзмiтрыя шпiталiзавалi з дыягназам пераахаладжэнне ў раённую бальнiцу. Як расказалi карэспандэнту газеты ў Камянецкай раённай арганiзацыi Беларускага таварыства паляўнiчых i рыбаловаў, зараз ён знаходзiцца на лячэннi. А таварышы гавораць, што ў кашулi нарадзiўся. Калi б ён прастаяў у вадзе даўжэй, наступствы для здароўя былі б яшчэ больш сур'ёзныя.

У гэтай арганiзацыi таксама наракалi на праблему закiнутых калодзежаў. На тым месцы, каля вёскi Радасць Вiдамлянскага сельсавета, некалi быў хутар. Дом даўно знеслi цi разабралi, а калодзеж застаўся. I такiх калодзежаў па Камянецкiм раёне застаецца нямала, сцвярджаюць паляўнiчыя.

Святлана ЯСКЕВIЧ

yackevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дзесяць гадзiн па пояс у ледзяной вадзе

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.