Вы тут

На Смілавіцкім тракце сутыкнуліся аўтобус і фура


На Смілавіцкім тракце з боку пасёлка Сосны ў напрамку вул. Сяліцкага з-за ДТЗ ускладнены рух, паведамілі ў прэс-службе МУС.


Фота БелТА

Усе пацярпелыя былі дастаўлены ва ўстановы аховы здароўя для ацэнкі стану здароўя. На месцы ДТЗ працягваюць працаваць супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група, ратавальнікі, медыкі. Забяспечваецца бяспечны праезд, устанаўліваюцца ўсе акалічнасці ДТЗ.

Інфармацыю аб стане пацярпелых сваякі могуць даведацца ў даведачных службах бальніц нумар 2, 5, 6, 10, БХМД, РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, РНПЦ траўматалогіі і артапедыі.

«Сёння каля 8.10 пры руху па Смілавіцкім тракце з боку пасёлка Сосны ў напрамку вуліцы Сяліцкага, паводле папярэдняй інфармацыі, маршрутны аўтобус «МАЗ» учыніў сутыкненне з грузавым аўтамабілем Volvo», — расказала начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Наталля Сахарчук.

Фота БелТА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.