Вы тут

У ДАІ нагадалі аб правілах выкарыстання сродкаў персанальнай мабільнасці


Самакатаў і ровараў стала больш, таму больш і здарэнняў. Пра гэта расказаў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС краіны Аляксандр Занемон на прэс-канферэнцыі, прысвечанай пачатку веласіпеднага сезона.


Фота з адкрытых крыніц

Спікер назваў аварыю, якая апошнім часам стала часцей фіксавацца ў рапартах супрацоўнікаў ДАІ: «Пры ўзнікненні канфлікту павароту транспартнага сродку (веласіпедыста) направа на пешаходных пераходах».

Прычым гэта тэндэнцыя вялікіх гарадоў, таму што ў сельскай мясцовасці даўно прывыклі да веласіпедыстаў. Там яны самі паводзяць сябе на дарозе акуратней і ўважлівей. Прадстаўнік ДАІ таксама адзначыў, што ўважлівасць кіроўцаў, якія пад’язджаюць да «зебраў», ужо знізіла колькасць падобных аварый, але чым асцярожней будуць паводзіць сябе ўдзельнікі дарожнага руху, тым менш будзе здарэнняў.

Начальнік аддзялення арганізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння і прапаганды ДАІ МУС Вераніка Раманькова адзначыла, што карыстальнікі сродкаў персанальнай мабільнасці (СПМ) — самакатаў, мотаколаў і іншага транспарту, павінны перасоўвацца па пешаходным пераходзе з хуткасцю чалавека, які ідзе.

Яна нагадала, што гэтыя ўдзельнікі руху ўсё роўна называюцца пешаходамі, і ім забаронена перасоўвацца на СПМ з хуткасцю больш за 25 кіламетраў у гадзіну, у стане алкагольнага ап’янення, а таксама ўдваіх, калі гэта не прадугледжана канструкцыяй.

«Таксама забаронена выкарыстоўваць электрасамакаты і іншыя сродкі персанальнай мабільнасці асобам маладзейшым за 14 гадоў. Акрамя перамяшчэння ў пешаходных і жылых зонах», — заявіла Вераніка Раманькова.

Яна патлумачыла, што летась уведзеныя змены ў правілы дарожнага руху, і цяпер веласіпедыстам не трэба спешвацца на пешаходных пераходах і можна перасоўвацца на двухколавым сябру ў любую пару года. Пры гэтым калі дзіця да 14 гадоў перасякае пешаходны пераход на ровары, то яно павінна спешыцца.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.