Вы тут

«J:Морс» 5 лістапада выступіць з  Прэзідэнцкім аркестрам


Папулярны рок-гурт «J:Морс» прадставіць 5 лістапада ў Мінску супольную праграму «Беларускае золата» з Прэзідэнцкім аркестрам Рэспублікі Беларусь.


Песня, якая дала назву гэтаму канцэрту, была запісана ў 2007 годзе для беларускамоўнага альбома «Адлегласць» і стала адной з найбольш улюбёных прыхільнікамі кампазіцый. Амаль праз 10 гадоў музыкі знялі на песню кліп, а таксама запісалі сімфанічную аранжыроўку — зрэшты, як і яшчэ для двух дзясяткаў песень, якія трапілі ў праграму. «Гэта наш першы досвед работы з вялікім аркестрам, — прызнаўся саліст гурта Уладзімір Пугач, — і тое, што атрымалася, стала для нас прыемным сюрпрызам. Удалося паглядзець на нашы песні трохі збоку, пачуць іх інакш».

Дарэчы, паралельна з падрыхтоўкай да адмысловага рок-сімфанічнага канцэрта, які адбудзецца ў Палацы Рэспублікі, гурт выправіўся ў першы за 5 гадоў паўнавартасны тур па Беларусі. «J:Морс» ужо выступіў у Маладзечне, Гомелі і Наваполацку, на чарзе — Віцебск, Магілёў, Орша, Брэст, Гродна і Рэчыца, у графіку магчымы таксама дапаўненні.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: «J:морс» выступіць з аркестрам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.