Вы тут

Новы інтэрнат для маладых спецыялістаў адкрылі ў Навагрудку


Па словах намесніка старшыні Навагрудскага райвыканкама Святланы Каралько, для арганізацыі жылля маладым спецыялістам у райцэнтры быў рэканструяваны адзін са старых інтэрнатаў, які не выкарыстоўваўся больш за 10 гадоў.


Работы праведзены па ініцыятыве мясцовай улады, на рамонт і абсталяванне інтэрната затрачана больш як Br5 млрд (да дэнамінацыі). Аднапавярховы будынак цалкам абноўлены, прыбудавана новая кухня, у інтэрнаце блокавай сістэмы абсталявана асобная кухня, пральня, душавыя, закуплена мэбля ў кожны блок, добраўпарадкавана тэрыторыя.

Жыллё ў ім атрымалі больш за 30 маладых спецыялістаў з розных куткоў краіны, якія прыбылі на сваё першае месца працы ва ўстановы сацыяльнай сферы Навагрудскага раёна. «Пытанне жылля для маладых спецыялістаў з'яўляецца вельмі актуальным, паколькі штогод ёсць патрэба ў абнаўленні кадраў сацыяльнай сферы, да нас прыбываюць урачы, настаўнікі, работнікі культуры, а для маладога чалавека жыллё — самае галоўнае пытанне», — патлумачыла намеснік старшыні райвыканкама.

Дарэчы, усяго сёлета ў Навагрудскі раён прыбылі на першае месца працы 52 спецыялісты ў сферу адукацыі, 16 урачоў і 4 работнікі культурнай сферы.

Канстанцін ЛЮТКЕВІЧ

Загаловак у газеце: І работа будзе ладзіцца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.