За студзень 2024 года ў Беларусі ўведзена пасля капітальнага рамонту больш як 40 тыс. кв.м жылля. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
У 2024 годзе ў цэлым па краіне неабходна забяспечыць увод жылля пасля капітальнага рамонту ў аб’ёме 3667,4 тыс. кв. м.
«Зіма – не самы спрыяльны перыяд для правядзення рамонту. Асноўныя работы запланаваны на красавік-кастрычнік. Па выніках работы за студзень гэтага года ў цэлым па рэспубліцы пасля капітальнага рамонту ўведзена ў эксплуатацыю 41,4 тыс. кв. м, што складае 1,1 працэнта ад гадавога задання», — расказалі ў МЖКГ.
Прэв'ю: БелТА
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».