Вы тут

На фестывалі «Камяніца» згуляюць аўтэнтычнае вяселле


10 верасня ў Музеі народнай архітэктуру і побыту пройдзе 8-ты штогадовы фолк-фестываль «Камяніца». Яго ўжо традыцыйна з нецярпеннем чакаюць не толькі ўсе тыя, хто цікавіцца беларускай народнай культурай, але і ўласна музейшчыкі — грошы ад фэсту ідуць на рахункі музея, каб захаваць унікальную калекцыю ўзораў беларускай драўлянай архітэктуры XVІІІ—XX стагоддзяў.


Сёлета галоўныя героі музычнай праграмы — этна-трыа «Троіца» і вядомая спявачка з Расіі Іна Жаланная. Акрамя іх, слухачы сустрэнуцца з фолк-рокерамі Беларусі, Расіі і Украіны: Палінай Рэспублікай, гуртам «Re1іkt», ансамблем «Ветах», гуртамі «Тарута» і «Оле-Лукойе» ды іншымі.

Яшчэ адной адметнасцю «Камяніцы-2016», якую анансавалі арганізатары, стане поўная рэканструкцыя беларускага вясельнага абраду ў народным стылі. Адбудзецца яна ў межах прэзентацыі музычнага зборніка «Песні і найгрышы вяселля вёскі Лявонпаль і яе наваколляў у запісах Сяргея Панізніка 1968—1969 гадоў», матэрыял для якога быў запісаны ў Мёрскім раёне амаль паўстагоддзя таму. «Натуральна, што маладыя мусяць мець сур'ёзныя намеры — дзеля жарту такія рэчы рабіць не трэба, — перакананы кіраўнік праекта Сяргей Доўгушаў. — Мы ж, у сваю чаргу, пастараемся аднавіць атмасферу вясковага вяселля таго часу: будзем спяваць застольныя песні, навучым усіх ахвотных танчыць вальсы, польку, кракавяк, нават на стол паставім аўтэнтычныя прысмакі».

Квіткі на «Камяніцу-2016» абыдуцца дарослым у 10 рублёў, студэнтам — у 7, школьнікам — у 5, а для дашкольнікаў і гледачоў у поўных нацыянальных строях (уключаючы абутак і галаўны ўбор) уваход будзе свабодны.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Спяваць, танчыць... ажаніцца!

Каментары

"для ....гледачоў у поўных нацыянальных строях (уключаючы абутак і галаўны ўбор) уваход будзе свабодны". Бацюхны. Мала таго, што тыя строі каштуюць больш за 1000 бр, дык яшчэ і абутак?!! Дзе ж яго ўзяць? Ну, добра, адзежу сама калі-некалі пашыю...

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.