Вы тут

1,2 тыс. га зямлі перадалі лесагаспадарчым прадпрыемствам


Больш як 1,2 тысячы га зямлі было перададзена летась у Нараўлянскім раёне лесагаспадарчым і сельскагаспадарчым прадпрыемствам.

Адкуль такое багацце? Участкі выслабаніліся ў выніку паслядоўнай работы па зносе пустуючых домаўладальніцтваў. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ала Навуменка расказвае, што праблема гэта насамрэч няпростая. Зямельныя ўчасткі, якія не маюць сапраўдных гаспадароў, прыходзяць у заняпад: зарастаюць пустазеллем і кустоўем.


— Запатрабаванасці яны не маюць, бо знаходзяцца ў неперспектыўных населеных пунктах. Але ж за працэдурай зносу кожнага дома стаіць вялікая работа. Перш чым нешта зрабіць з такой закінутай хатай, мы збіраем вялікі пакет дакументаў і перадаём яго для разгляду ў суд. Таму ўсе знесеныя хаты прайшлі праз рашэнне суда.

Ала Навуменка падкрэслівае, што сёння ўсім грамадзянам зразумела: праца па навядзенні парадку на зямлі — гэта не часовая кампанія, не разавая акцыя. Вяртанне зямлі ў гаспадарчы абарот прыводзіць да паляпшэння эканомікі ўсяго раёна. Ды і настрой людзей, якія пражываюць у дагледжаных добраўпарадкаваных населеных пунктах, становіцца больш пазітыўным.

Дадаткова для навядзення санітарнага парадку на зямлі раённым Саветам дэпутатаў сумесна з райвыканкамам аб'яўляюцца і праводзяцца месячнікі і суботнікі па добраўпарадкаванні тэрыторый.

— У выніку сумеснай працы на тэрыторыі горада, сельскіх населеных пунктаў праводзіліся работы па ўстаноўцы новых агароджаў, дэмантажы трухлявых і старых платоў, высечцы дзікарослых хмызнякоў, выдаленні аварыйных дрэў, афарбоўцы агароджаў, усталяванні малых архітэктурных формаў і дзіцячых гульнявых пляцовак, — гаворыць Ала Навуменка.

Вельмі важная роля ў работах па добраўпарадкаванні належыць жыхарам, у тым ліку ў сумесным фінансаванні. У адпаведнасці з Законам «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні» на тэрыторыі сельсаветаў Нараўлянскага раёна быў вызначаны дакладны парадак збору сродкаў па артыкуле самаабкладання. Жыхары не толькі сабралі грошы, але і прымалі актыўны ўдзел у работах па добраўпарадкаванні могілак. Дарэчы, менавіта на гэтыя мэты і былі накіраваны сродкі.

Да таго ж, летась у раёне змаглі вызначыць лёс шасці аварыйных будынкаў, якія не эксплуатаваліся, але знаходзіліся на балансе прадпрыемстваў і арганізацый. Чатыры з іх былі прададзены, а два ўвогуле знесены. Праведзены работы па прывядзенні ў належны санітарны і тэхнічны стан міні-палігонаў цвёрдых камунальных побытавых адходаў.

іost@zvіazda.by

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Загаловак у газеце: Парадак паляпшае настрой

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.