Вы тут

Свое­ча­со­ва па­ста­віць кроп­ку


У ад­каз на абу­рэн­не част­кі гле­да­чоў і прэ­тэн­зіі ўдзель­ні­каў на­цы­я­наль­на­га ад­бо­ру на «Еў­ра­ба­чан­не», якія лі­чаць, што пра­іг­на­ра­ва­на мер­ка­ван­не гра­мад­скас­ці, Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­нія да­ла афі­цый­ны ка­мен­та­рый сі­ту­а­цыі.

«У вы­ні­ку ад­на­ча­со­ва­га гля­дац­ка­га і су­дзейс­ка­га га­ла­са­ван­ня роў­ную коль­касць ба­лаў у фі­на­ле атры­ма­лі два вы­ка­наў­цы — Тэа і ду­эт Макс Лорэнс&ДзіДзюЛя. У поў­най ад­па­вед­нас­ці з п. 27 арт. 6 па­ла­жэн­ня аб пра­вя­дзен­ні На­цы­я­наль­на­га ад­бо­рач­на­га ту­ра Між­на­род­на­га тэ­ле­ві­зій­на­га кон­кур­су пес­ні «Еў­ра­ба­чан­не‑2014»: «У вы­пад­ку ка­лі два і больш удзель­ні­кі фі­на­лу пра­ек­та на­бі­ра­юць роў­ную коль­касць ба­лаў, пе­ра­мож­ца пра­ек­та вы­зна­ча­ец­ца да­дат­ко­вым ад­кры­тым га­ла­са­ван­нем пра­фе­сій­на­га жу­ры». Так га­во­рыц­ца ў па­ве­дам­лен­ні прэс-служ­бы. Акра­мя та­го, пад­крэс­лі­ва­юць прад­стаў­ні­кі Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі, пер­шае га­ла­са­ван­не жу­ры рэг­ла­мен­та­ва­на ты­мі ж 10 хві­лі­на­мі, якія ад­ве­дзе­ны на га­ла­са­ван­не тэ­ле­гле­да­чоў, а пас­ля пад­пі­са­ныя кож­ным з суд­дзяў пра­та­ко­лы пе­ра­да­юц­ца на апра­цоў­ку ў спе­цы­яль­ную пад­лі­ко­вую ка­мі­сію. «У гэ­тых умо­вах сцвяр­джаць, што чле­ны жу­ры грэ­ба­ва­лі чы­імсь­ці мер­ка­ван­нем ці ме­лі маг­чы­масць «пад­ка­рэк­та­ваць» сваю па­зі­цыю, — зна­чыць гра­шыць су­праць іс­ці­ны. Акра­мя та­го, жу­ры ўпаў­на­ва­жа­на здзяйс­няць га­ла­са­ван­не і пры ад­сут­нас­ці ад­на­го з яго чле­наў», — ад­зна­ча­на ў прэс-рэ­лі­зе.

Вы­ні­кі ад­бо­ру вя­до­мыя ўжо ўсім, хто со­чыць за кон­кур­сам: прад­стаў­ні­ком Бе­ла­ру­сі на «Еў­ра­ба­чан­ні-2014» у Ка­пен­га­ге­не стаў спя­вак Тэа (Юрый Ва­шчук) з пес­няй «Cheesecake». «Мож­на па­га­джац­ца ці спра­чац­ца з дзе­ю­чым па­ла­жэн­нем аб кон­кур­се, ад­нак па­жа­да­на прос­та ўваж­лі­ва яго вы­ву­чыць і толь­кі пас­ля гэ­та­га пры­маць ра­шэн­не на­конт удзе­лу ў ад­бо­ры», — рэ­зю­муе прэс-служ­ба.

Што ж да пы­тан­ня з бо­ку ўдзель­ні­каў, якія на­бра­лі ад­ноль­ка­вую коль­касць ба­лаў у га­ла­са­ван­ні жу­ры (а ме­на­ві­та: па якім прын­цы­пе кам­п'ю­тар­ная пра­гра­ма па­ста­ві­ла ад­ных вы­ка­наў­цаў вы­шэй за дру­гіх?), — у гэ­тым пунк­це дзей­ні­ча­юць тра­ды­цый­ныя пра­ві­лы «Еў­ра­ба­чан­ня». «У гэ­тым кон­кур­се не бы­вае двух дру­гіх ці двух трэ­ціх мес­цаў, — па­тлу­ма­чы­ла «Звяз­дзе» кі­раў­нік прэс-служ­бы Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі Свят­ла­на Сма­лон­ская-Крас­коў­ская, — і пры роў­най коль­кас­ці ба­лаў у не­каль­кіх вы­ка­наў­цаў для вы­зна­чэн­ня та­го, хто якое мес­ца за­няў, спа­чат­ку ад­кід­ва­юц­ца са­мыя вы­со­кія і са­мыя ніз­кія ацэн­кі, а по­тым па­раў­ноў­ва­юць, у ка­го за­ста­ло­ся больш вы­со­кіх ба­лаў». У вы­пад­ку гур­та «Swіtter boys» і ду­э­та Макс Лорэнс&ДзіДзюЛя, у пер­шых ад­кі­нуць трэ­ба ацэн­кі 3 і 10, у дру­гіх — 5 і 7 ад­па­вед­на. У гур­та за­ста­юц­ца ў ак­ты­ве яшчэ 10 і 8, у ду­э­та — не­каль­кі 7, та­му «Swіtter boys» і ўзня­лі­ся на пры­ступ­ку вы­шэй. Што, зрэш­ты, не ад­мя­няе та­го, што ня­бла­га бы­ло б да­нес­ці гэ­тыя пра­ві­лы да ўсіх удзель­ні­каў ад­бо­ру, суд­дзяў і гле­да­чоў за­га­дзя, але ні­як не пост­фак­тум.

Між ін­шым

У 1969 го­дзе на «Еў­ра­ба­чан­ні» зда­рыў­ся вы­па­дак, ка­лі ад­ра­зу 4 кра­і­ны — Фран­цыя, Іс­па­нія, Ні­дэр­лан­ды і Вя­лі­ка­бры­та­нія — на­бра­лі ад­ноль­ка­вую коль­касць ба­лаў. Па­коль­кі на той час ні­я­кай пра­цэ­ду­ры вы­ра­шэн­ня гэ­та­га спрэч­на­га мо­ман­ту не іс­на­ва­ла, усе ча­ты­ры бы­лі на­зва­ны пе­ра­мож­ца­мі. Паз­ней бы­лі пры­ня­ты не­каль­кі пра­ві­лаў для вы­зна­чэн­ня пе­ра­мож­цаў ся­род ула­даль­ні­каў ад­ноль­ка­вых ба­лаў: так, най­перш уліч­ва­ец­ца, за ка­го пра­га­ла­са­ва­ла най­больш кра­ін-удзель­ніц (не­за­леж­на ад ацэн­кі), по­тым па­раў­ноў­ва­ец­ца, у ка­го больш ацэ­нак 12, 10 і г. д. па шка­ле звер­ху ўніз. Толь­кі ў вы­пад­ку, ка­лі ўсе гэ­тыя па­каз­чы­кі аб­са­лют­на роў­ныя, пе­ра­мож­ца­мі мо­гуць стаць дзве ці не­каль­кі кра­ін. Прын­цып па­раў­на­ння коль­кас­ці вы­со­кіх ацэ­нак быў пры­ме­не­ны ў 1991 го­дзе, ка­лі роў­ную коль­касць ба­лаў атры­ма­лі прад­стаў­ні­кі Шве­цыі і Фран­цыі. У Шве­цыі ака­за­ла­ся больш «дзя­ся­так», та­му ёй і ад­да­лі паль­му пер­шын­ства.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.