Вы тут

ШТО Б ВЫ ЗРАБІЛІ З АДНЫМ МІЛЬЯРДАМ РУБЛЁЎ ДЛЯ ПАТРЭБ АЙЧЫННАЙ КУЛЬТУРЫ?


Алесь БЕЛЫ, гісторык, даследчык старадаўняй беларускай кухні:

9_34

— Калі б я мог выбіраць, дык патраціў бы іх на падрыхтоўку і святкаванне 200-гадовага юбілею кампазітара Станіслава Манюшкі, які будзем адзначаць у 2019 годзе. На гэтыя сродкі можна было б паставіць яму годны помнік на-супраць атэля «Еўропа», дзе сканцэнтравана найбольш яго памятных мясцін ці не ў цэлым свеце. Таксама варта б арганізаваць прыстойную экспазіцыю, прысвечаную Манюшку (напрыклад, у адным з пакояў Дома Ваньковічаў). І дафінансаваць пастаноўку ў Оперным тэатры «Страшнага Двара». Насамрэч культура патрабуе нашмат большых укладанняў, толькі пачынаць трэба са школьнага і сямейнага выхавання, каб сфарміраваць патрэбу ў ёй. Тады шмат што людзі будуць фінансаваць самі — і не толькі як мецэнаты, але нават проста як зацікаўленыя спажыўцы.

Наталля КУЧЫНСКАЯ, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы:

9-36

— Зразумела, што ўсе патрэбы культуры такой сумай не задаволіць. Каб у мяне было больш сродкаў, я накіравала б іх на тры справы. Па-першае, на павышэнне заробкаў работнікам гэтай сферы — бібліятэкарам, артыстам, музейным супрацоўнікам. Па-другое, на рэалізацыю праекта «Музейны квартал у Мінску» па ідэі Уладзіміра Пракапцова, бо лічу, што стварэнне такога квартала магло б мець вялікае выхаваўчае значэнне. Па-трэцяе, накіравала б сродкі на рамонт і аздабленне Дома культуры ў маіх родных Ашмянах, на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы цэнтральнай раённай бібліятэкі ў гэтым жа горадзе. Аднак для здзяйснення гэтых планаў патрэб-ны значна большыя выдаткі. Калі ж адштурхоўвацца ад прапанаванага мільярда рублёў, я рэалізавала б праект «Падарожжа ў Вялікі тэатр», закупіла б на яго квіткі ў Оперным тэатры на балет «Вітаўт» і падарыла б іх 4000 жы-хароў сваёй Іўеўскай выбарчай акругі — дарослым і дзецям. Пасля «Вітаўта» кожны прысутны адчувае сябе са-праўдным патрыётам Беларусі.

Павел САПОЦЬКА, старшыня Праўлення Мінскага абласнога аддзялення Беларускага фонду культуры:

9-35

— Я выдаткаваў бы гэтыя сродкі на захаванне аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны. Працуючы з арганізацыямі, якія садзейнічаюць аднаўленню такіх помнікаў, мне давялося ўбачыць, якая гэта важная і вельмі цяжкая справа. Палацы Адама Хмары ў Сёмкаве, Гутэн-Чапскіх у Прылуках, капліца Рэйтанаў каля Грушаўкі, шматлікія вадзяныя млыны... А калі б такіх мільярдаў у маім распараджэнні было некалькі, ці нават некалькі дзя-сяткаў, я ў першую чаргу накіраваў бы іх на рэалізацыю Дзяржаўнай праграмы «Замкі Беларусі» на 2012 — 2018 гады, на рэканструкцыю, рэстаўрацыю ці кансервацыю тых жа Крэўскага, Навагрудскага, Любчанскага, замка Сангушак у Смалянах і іншых. Я лічу, што захаваць гэтыя матэрыяльныя каштоўнасці — наш абавязак.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.