Вы тут

Шэдэўры... з паветра


У Мiнску адкрылася новая бiблiятэка. Мабiльная

Такi падарунак гораду зрабiў аператар сотавай сувязi МТС. Адметны адукацыйны праект падтрымалi таксама Мiнiстэрства культуры i адмiнiстрацыя Савецкага раёна сталiцы. Адкрылася «Мабiльная бiблiятэка» 3 лiстапада — у дзень нараджэння знакамiтага пiсьменнiка, класiка беларускай лiтаратуры Якуба Коласа, i менавiта на плошчы, што носiць яго iмя.

1383623461665_5-3

Працэс наведвання незвычайнай бiблiятэкi, распавядаюць арганiзатары, вельмi просты. Не трэба запаўняць фармуляры i здаваць кнiгi назад у вызначаны тэрмiн. Любы з 800 твораў беларускай, рускай цi замежнай лiтаратуры можна будзе атрымаць проста «з паветра». На карашку кожнай кнiгi змешчаны адмысловы QR-код i нанесена NFC-метка, што дазволiць запампаваць яе ў патрэбным электронным фармаце i захаваць у памяцi смартфона цi планшэта. Калi ж нехта заблытаецца ў паслядоўнасцi дзеянняў, наведвальнiку дапамогуць «мабiльныя бiблiятэкары», якiя патлумачаць правiлы карыстання бiблiятэкай з дапамогай розных мабiльных аперацыйных сiстэм.

У «фонды» бiблiятэкi ўвайшлi кнiгi розных жанраў, уключаючы творы класiкаў беларускай, рускай i замежнай лiтаратуры: Якуба Коласа, Янкi Купалы, Васiля Быкава, Максiма Танка, Максiма Гарэцкага, Генрыха Сянкевiча, Льва Талстога, Агаты Крысцi, Рэя Брэдберы i многiх iншых. Працаваць унiкальная бiблiятэка будзе кругласутачна.

«Мабiльная бiблiятэка» ўжо стартавала ва Украiне, — расказала «Звяздзе» кiраўнiк прэс-службы МТС Таццяна Курбат, — спачатку ў Кiеве — на Крашчацiку, потым у Адэсе, Львове, Жытомiры, Вiннiцы, i паўсюдна мела шырокi рэзананс. У Мiнску яна будзе працаваць 2 тыднi ў цэнтры горада, потым нашы стэнды з'явяцца i ў iншых раёнах». У перспектыве, заўважым, — i ў iншых абласных цэнтрах.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Лiкбез «Звязды»

QR-код быў распрацаваны японскай кампанiяй. Гэта матрычны або двухмерны штрыхкод у выглядзе выявы, як быццам «складзенай з квадратаў». Яго лёгка распазнаюць розныя сканеры, у тым лiку фотакамера мабiльнага тэлефона. QR-код дазваляе хутка i зручна счытваць, выкарыстоўваць i перадаваць тэкставую, сiмвальную i лiчбавую iнфармацыю — напрыклад, адкрываць сайты, заносiць новых абанентаў у адрасную кнiгу, выводзiць на экран тэкст.

NFC — тэхналогiя бесправадной высокачастотнай сувязi малога радыуса дзеяння, якая забяспечвае абмен данымi памiж прыладамi, змешчанымi на адлегласцi каля 10 см.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.