Навiны
Развіты ўнутраны рынак гарантуе фізічную і цэнавую даступнасць спажывецкіх тавараў
Аб'ём унутранага рынку і доля продажаў айчынных тавараў на ім — катэгорыя не толькі эканамічная. Гэта заўсёды быў адзін з ключавых індыкатараў нацыянальнай бяспекі. І ў апошнія гады яго значэнне толькі ўзрасло, прычым не толькі ў Беларусі.
МЗС Польшчы адмовілася каменціраваць інфармацыю беларускага боку аб падрыхтоўцы тэракта
Даведаліся, як на Магілёўшчыне аграсэрвісы садзейнічаюць уборцы ўраджаю
Сёння жніво праходзіць у няпростых умовах надвор’я і вельмі важна, каб кожная сонечная хвіліна працавала на будучы ўраджай. А для гэтага трэба, каб тэхніка ўвесь час была на хаду. І ў гэтым аграрыям Магілёўшчыны сур’ёзна дапамагае ААТ «Задняпроўскі міжрайаграсэрвіс» — дылер МТЗ, «Гомсельмаша», Мінскага маторнага завода і шэрагу іншых прадпрыемстваў, якія выпускаюць прадукцыю для патрэб сельскай гаспадаркі. Супрацоўнічае і з замежнымі партнёрамі.
ААН папярэдзіла аб рызыцы новай эпідэміі ВІЧ
Механізмы падтрымкі беларускай сям’і капіруюць многія краіны
У падтрымку сем’яў дзяржава ўкладвае значныя рэсурсы. Толькі на выплату дапамог сёлета накіравана звыш чатырох мільярдаў рублёў.
Па праграме сямейнага капіталу адкрыта 155 000 рахункаў. Дадатковыя меры падтрымкі — жыллёвыя льготы, працоўныя гарантыі і высокатэхналагічная медыцына. Наколькі эфектыўныя згаданыя інструменты і як выхаваць у моладзі культуру вялікай сям’і? Гэтыя актуальныя для беларускага грамадства пытанні эксперты абмяркоўвалі на пляцоўцы тэлеканала «Першы інфармацыйны».
Ад дзіцячых эскізаў да палотнаў і вершаў. У Магілёве праходзіць выстава «Берагіня»
Калуга і Брэст сталі гарадамі-партнёрамі
Падрыхтоўка аб’ектаў энергетыкі да работы ў халодны перыяд года ідзе як мае быць
Нездарма кажуць: рыхтуй сані летам. Гэту народную мудрасць добра засвоілі адказныя за тое, каб у нашых дамах і розных установах зімой была камфортная тэмпература. Комплекс арганізацыйных і тэхнічных мерапрыемстваў ахоплівае ўсю неабходную інфраструктуру і прадпрыемствы паліўнага комплексу. Па словах прадстаўнікоў профільных ведамстваў, падрыхтоўка вядзецца згодна з зацверджанымі графікамі, глабальных праблемных пытанняў не ўзнікае. Ёсць адпаведная пастанова Савета Міністраў.
Буйная дзяржкарпарацыя КНР зацікаўлена ў беларускім рапсавым алеі і шроце
Рост узроўню ўцягнутасці супрацоўнікаў з’яўляецца значным рэзервам развіцця і павышэння прадукцыйнасці працы
У прадпрыемстваў узнікаюць праблемы не толькі з-за знешніх абставін, дрэннай кан’юнктуры рынку, слабай тэхналагічнай базы і інш. Нярэдка кампанія пачынае прыходзіць у заняпад, калі супрацоўнікі перастаюць у яе верыць. Карпаратыўны дух — катэгорыя псіхалагічная, паддаецца алічбоўцы вельмі ўмоўна і абстрактна. Тым не менш уцягнутасць супрацоўнікаў — адзін з ключавых фактараў, які ўплывае на эканамічныя паказчыкі, перш за ўсё на інавацыйнасць і прадукцыйнасць працы. А праз іх на іншыя фінансава-эканамічныя вынікі работы кампаніі.