Міжнароднае фінансаванне барацьбы з ВІЧ у краінах з нізкім і сярэднім узроўнем даходу ў 2025 годзе скарацілася больш чым на $1,5 млрд, або 18%. Аб’ёмы фінансавання ўпалі з $ 8,8 млрд у 2024 годзе да $7,3 млрд у 2025-м. У UNAIDS назвалі гэта найбуйнейшым зніжэннем амаль за два дзесяцігоддзі.
Скарачэнне фінансавання ўжо адбілася на праграмах прафілактыкі, тэсціравання і лячэння ВІЧ. Так, у Камеруне, Нігерыі і Замбіі больш чым на 50% скарацілася колькасць людзей, якія атрымалі прафілактыку ВІЧ. Колькасць новых выпадкаў захворвання працягвае расці ў 21 краіне.
Толькі ў 2025 годзе ВІЧ у свеце заразіліся каля 1,2 млн чалавек. Памерлі ад захворванняў, звязаных са СНІД, 570 тыс. Летась каля 9 млн з 41 млн чалавек, якія жывуць з ВІЧ ва ўсім свеце, не атрымлівалі лячэння.