1 верасня больш за 2,6 тысячы школ і 3,6 тысячы дзіцячых садкоў прымуць 1 млн 50 тысяч школьнікаў і 327,1 тысячы дашкольнікаў
Сёлета свае дзверы адчыняць сем новых школ на 5238 месцаў. У Брэсцкай вобласці ў Пінску пачне працаваць пачатковая школа № 1 на 471 месца, а таксама прыбудова да сярэдняй школы № 1 у Лунінцы на 660 месцаў. У Гродзенскай вобласці з 1 верасня дзяцей прыме сярэдняя школа № 4 у Астраўцы (510 месцаў). У Мінскай вобласці навінкі тры: сярэдняя школа № 2 у Фаніпалі (1050 месцаў), пачатковая школа ў Слуцку (471 месца), сярэдняя школа ў вёсцы Ляскоўка Мінскага раёна (1020 месцаў). Адкрыецца новая ўстанова і ў сталіцы — сярэдняя школа № 227 (1056 месцаў).

У грамадскім транспарце Мінска з'явілася кнопка экстраннага выкліку міліцыі
У сталічным грамадскім транспарце ўкаранёна сістэма экстраннага рэагавання - функцыянал так званай «трывожнай кнопкі». Пра гэта паведамілі ў ДП «Мінсктранс».

Прадпрыемствы «Белнафтахіма» ў I паўгоддзі павялічылі экспарт угнаенняў у Афрыку
Прадпрыемствы «Белнафтахіма» ў першым паўгоддзі бягучага года павялічылі экспарт угнаенняў у Афрыку, паведамілі ў прэс-службе канцэрна.

Рыжанкоў: Прапанаваная Беларуссю Еўразійская хартыя накіравана на пабудову больш бяспечнага свету
Ініцыятывы Беларусі накіраваны на пабудову больш бяспечнага свету ў цэлым і Еўразіі ў прыватнасці. Важнасць гэтага адзначыў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў у сваім артыкуле ў часопісе «Россия в глобальной политике» па тэме Еўразійскай хартыі шматпалярнасці і разнастайнасці ў XXI стагоддзі, паведамляе БелТА.

Аляксандр Лукашэнка: Недахопы свае мы ўбачылі. Вузкія месцы выявілі. Трэба іх ліквідаваць
Якія задачы стаяць перад КДБ

Дзяржузнагарод удастоены амаль 100 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці
Дзяржаўных узнагарод удастоены 94 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ № 299 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 жніўня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю былога віцэ-прэзідэнта і выконваючага абавязкі прэзідэнта М'янмы М'ін Свэ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне старшыні Камісіі Нацыянальнай бяспекі і міру М’янмы старшаму генералу Мін Аун Хлайну ў сувязі са смерцю былога віцэ-прэзідэнта і выконваючага абавязкі прэзідэнта М’янмы М’ін Свэ. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Новыя жылыя раёны з’явяцца паблізу Мінска, там пабудуюць больш за 4 млн кв. м для маючых у гэтым патрэбу
Новыя жылыя раёны будуць пабудаваны паблізу аграгарадка Калодзішчы Мінскага раёна і на тэрыторыі жылога масіву Зялёны Бор у Мінску. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У ЕЭК назвалі пазітыўным супрацоўніцтва з Беларуссю па рэалізацыі прамысловага парадку ЕАЭС
Сустрэча міністра прамысловасці Беларусі Андрэя Кузняцова і члена Калегіі (Міністра) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Гоар Барсегян адбылася 7 жніўня ў штаб-кватэры ЕЭК, паведамілі ў прэс-службе камісіі.

У Беларусі плануюць узмацніць абарону непаўналетніх ад азартных гульняў у сетцы
У Беларусі плануюць узмацніць абарону непаўналетніх ад азартных гульняў у сетцы. Пра гэта на прэс-канферэнцыі расказаў начальнік упраўлення электрасувязі і рэгулявання радыёчастотнага спектра Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Корзун.