Top.Mail.Ru

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі ўбраны з 18% плошчаў

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі ўбраны з 18% плошчаў. Аб гэтым паведамляе БелТА.


«Па аператыўных даных на 24 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) сабраныя з 18% плошчаў, што складае 359 тыс. га. ад плана ў 2002 тыс. га. Намалочана збожжа 1453 тыс. т, сярэдняя ўраджайнасць — 40,4 ц/га», — расказалі ў прэс-службе.

У разрэзе абласцей атрымана: у Брэсцкай — 378 тыс. т, Мінскай — 359 тыс. т, Гродзенскай — 286 тыс. т, Гомельскай — 229 тыс. т, Магілёўскай — 126 тыс. т, Віцебскай — 75 тыс. т.

  1. Азімы рапс на зерне сабраны на 197 тыс. га (45% планавых плошчаў у 441 тыс. га.). Намалочана 495 тыс. т ураджайнасцю 25,1 ц/га, што на 4 ц/га вышэй за леташні.
  2. Выцераблена лёну на 21 тыс. га, што складае 48% запланаваных плошчаў. «Церабленне лёну ідзе тэмпамі, якія больш як у два разы перавышаюць леташнія, дынаміка захоўваецца ўсімі абласцямі», — адзначылі ў прэс-службе. 
  3. У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа — 24 тыс. т (4% ад плана ў 663 тыс. т), алейнага семені рапсу — 33 тыс. т (33% ад плана ў 100 тыс. т), піваварнага ячменю — 13 тыс. т (15% ад плана ў 86 тыс. т).
  4. Скошана травы другім укосам на плошчы 634 тыс. га, што складае 63% ад плана.
  5. Нарыхтавана сена 403 тыс. т (56% ад плана), сіласу — 339 тыс. т (больш за 1% ад плана), травяных кармоў — 3 млн 290 тыс. т кармавых адзінак (32% ад плана), сенажу — 10 млн 677 тыс. т (75% ад плана). 
  6. Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу — 177 тыс. т дзеючага рэчыва (102% да плана).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю