Навiны
Кітайскае літаратуразнаўства прэзентавана ў БДУ
У Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылася абарона дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук «Спецыфіка ўспрыняцця прозы В. Распуціна ў крытыцы «Кітайскай школы вывучэння рускай літаратуры». Аўтар — кітайская аспірантка СЮЙ НА. Навуковы кіраўнік — доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Іван Фёдаравіч Штэйнер. Работа выканана ў Гомельскім універсітэце.
Максіму Багдановічу прысвячаецца
У 2026 годзе Беларусь будзе адзначаць 135-годдзе з дня нараджэння класіка сусветнай паэзіі Максіма Багдановіча, аўтара адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў «Вянок».
Праваслаўны фестываль запрашае на «Каўчэг»
З 26 снежня па 6 студзеня ў духоўна-асветніцкім цэнтры «Каўчэг» у Мінску будзе праходзіць традыцыйны праваслаўны фестываль «Радасць». Мерапрыемства праводзіцца па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Пройдзе Год літаратур краін СНД
Беларуская пісьменніцкая арганізацыя шмат увагі надае наладжванню сувязяў з замежнымі краінамі, з творцамі з розных кантынентаў. За апошнія гады падпісана болей за 40 пагадненняў аб супрацоўніцтве. Найбольш СПБ імкнецца арганізоўваць стасункі з творчымі супольнасцямі краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Спектакль «Гэта цудоўнае жыццё» прапанаваў акцёр і рэжысёр Андрэй Завадзюк на сцэне найстарэйшага драматычнага тэатра Беларусі
Скарбы Аманскага двара прадстаўлены ў Беларусі
Выстаўка, што працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі, дапамагае пашырыць гарызонты і прасякнуцца мастацтвам Усходу.
Прырода і слова выхоўваюць
У Магілёве запрасілі на баль выдатнікаў і актывістаў
16 снежня каля святочнай ёлкі ў Палацы культуры вобласці кружылі ў бальных сукенках і строгіх касцюмах навучэнцы і студэнты. На навагодняе мерапрыемства атрымалі запрашэнне 50 юнакоў і дзяўчат з ліку адоранай і актыўнай моладзі. Баль адбыўся у рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці».
Сёння беларускі кінематограф адзначае 101-ы дзень нараджэння
Чатыры матэрыяльных і сем нематэрыяльных. Які элемент Беларусь прадставіць у спіс ЮНЕСКА наступным?
У спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ад Беларусі ўключана чатыры матэрыяльныя аб’екты і сем нематэрыяльных. У 2027 годзе чакаецца абарона чарговага беларускага элемента — «Культура беларускай дуды», паведамілі БелТА ў Міністэрстве культуры.