Top.Mail.Ru

У галерэі «Універсітэт культуры» прэзентавалі праект «Ажыўшыя персанажы»

Арганізатарамі выступілі Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства, а таксама мастацкая студыя «Флорыя» пры падтрымцы Нацыянальнай школы прыгажосці. Галоўная мэта мерапрыемства — падтрымка дзіцячай творчасці і развіццё мастацкага патэнцыялу маладога пакалення, умацаванне культурнай ідэнтычнасці моладзі.


У галерэі былі прадстаўлены работы 50 маладых талентаў ва ўзросце ад 9 да 17 гадоў. Кожны малюнак дазваляе гледачу акунуцца ў атмасферу анімацыйнага сусвету. Пра ўнікальны свет, створаны дзякуючы сумяшчэнню дзіцячай творчасці дзяцей і ІT-тэхналогій, расказала педагог-арганізатар Нацыянальнай школы прыгажосці Анастасія Галушка:


— Унікальнасць гэтага мерапрыемства ў тым, што творчая фантазія ў ім выходзіць за межы палатна і становіцца сапраўды часткай лічбавага мастацтва. Такім чынам тут прадэманстравана ўзаемадзеянне выяўленчага мастацтва са сферай моды і сучаснымі тэхналогіямі.


Кожная работа суправаджаецца цікавай міні-анімацыяй, створанай па аўтарскай задуме. З дапамогай QR-кодаў аўтары праекта даказваюць: мастацтва можа гаварыць, рухацца і нават выходзіць на подыум. Акрамя гэтага, у праграме адкрыцця праекта — тэатралізаванае шоу з удзелам навучэнцаў Нацыянальнай школы прыгажосці. Тэматычная калекцыя прадстаўленых вобразаў прадэманстравала сувязь пакаленняў і інтэрпрэтацыю гістарычнай спадчыны праз сучаснае мастацтва. 


Аміна НАЗАРАВА
Фота Ксеніі ЛІННІК


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю