
Прадпрыемствы «Беллегпрама» выпусцілі новыя мадэлі школьнай формы
Толькі на жодзінскім прадпрыемстве выраблена каля 100 тысяч адзінак школьнага адзення. Швейныя вырабы ўжо паступілі ў гандлёвыя сеткі. Улічваўся запыт пакупнікоў. Сёлета прадпрыемствам створана 25 мадэляў адзення для школьнікаў: гэта камізэлькі для хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама сукенкі і сарафаны, паведамілі ў канцэрне.

Кругласутачная служба экстраннай псіхалагічнай дапамогі пачала працаваць па нумары 133
У Беларусі па нумары тэлефона 133 пачынае работу кругласутачная служба экстраннай псіхалагічнай дапамогі, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

БУТБ акажа садзейнічанне ў развіцці экспарту Чачні
Гэта стала галоўнай тэмай перагавораў з Цэнтрам падтрымкі экспарту Чачэнскай Рэспублікі, паведамілі на біржы.

На прынёманскай зямлі стартаваў ІV З’езд малых гарадоў Гродзенскай і Ніжагародскай абласцей
Прадстаўнікі малых гарадоў Гродзенскай і Ніжагародскай абласцей сабраліся на ІV з’ездзе, каб абмеркаваць далейшае развіццё супрацоўніцтва. Пачатак падзеі быў дадзены 12 жніўня, фінальныя мерапрыемствы пройдуць 15 жніўня. Праграма абяцае быць насычанай і рознабаковай — яна ахопіць некалькі раёнаў Гродзенскай вобласці, даючы магчымасці для абмену вопытам, укаранення новых ідэй і сумеснага развіцця. У Мастах адбудуцца ключавыя падзеі, у тым ліку падпісанне пагадненняў аб партнёрстве паміж рэгіёнамі.

Прадстаўнікі моладзі на арганізацыю ўласнай справы атрымалі ўжо 100 субсідый з пачатку года
З пачатку года 100 субсідый выдзелена моладзі на арганізацыю ўласнай справы. Пра гэта на прэс-канферэнцыі «Маладзёжная палітыка Беларусі: магчымасці для самарэалізацыі» ў Доме прэсы расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Максім Фларынскі, перадае БелТА.

«Новыя гарызонты акрэдытацыі ва ўмовах сучасных выклікаў»
Міжнародны форум па гэтай тэме пройдзе ў Мінску 15 жніўня, паведамілі ў Дзяржстандарце.

Аляксандр Лукашэнка: «У банках "лішніх" грошай быць не павінна»
Работу банкаўскай сістэмы разгледзелі на найвышэйшым узроўні. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рамана Галоўчанкі.

XІІІ Міжнародны форум «Антыкантрафакт-2025» пройдзе ў Мінску 6–7 кастрычніка
Форум з’яўляецца ўнікальнай міжнароднай пляцоўкай для эфектыўнага процідзеяння незаконнаму абароту прамысловай прадукцыі і абароны правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.

Сумеснае стратэгічнае вучэнне «Захад-2025» пройдзе з 12 па 16 верасня

Кіраўнік Нацбанка падарыў Прэзідэнту першую цалкам айчынную залатую манету
Даклад Прэзідэнту старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка пачаў з сімвалічнага моманту. «Грошы прынёс?» - пажартаваў Прэзідэнт.