Навiны
У Беларусі адрэгуляваныя пытанні грамадзянскіх праваадносін і судаводства
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях рэгулявання грамадзянскага судаводства і грамадзянскіх праваадносін». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
17 сакавіка пачынае работу ХХХІІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
Дзеля таго, каб як мага больш людзей наведалі ХХХІІІ Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш, што працуе з 17 сакавіка, арганізаваны спецыяльны аўтобусны маршрут — ад станцыі метро «Няміга» да выставачнага цэнтра, што на праспекце Пераможцаў у сталіцы. Ды яшчэ два дні будзе курсіраваць паэтычны аўтобус: вясна ў горадзе з усімі атрыбутамі, адным з якіх ужо традыцыйна стала кніжная выстаўка. Сёлета гэта шэсць паўнавартасных дзён, якія можна правесці з цікавасцю і карысцю, запэўніваюць арганізатары.
Унучка Кандрата Крапівы прэзентуе яго выданне на Мінскай кніжнай выставе-кірмашы
Унучка беларускага пісьменніка Кандрата Крапівы прыме ўдзел у прэзентацыі кнігі з яго творамі ў рамках XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Аб гэтым расказаў дырэктар УП «Мастацкая літаратура» Аляксандр Бадак, паведамляе БелТА.
Указам Прэзідэнта ўрад надзелены правам устанаўліваць асаблівасці стымулявання экспарту
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 сакавіка падпісаў указ № 88 «Аб садзейнічанні развіццю экспарту», які прадугледжвае карэкціроўку ўказа ад 14 сакавіка 2022 года № 93. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Акцыя «Лес! Дабро! Парадак!» стартавала ў Беларусі
У Беларусі 16 сакавіка стартавала рэспубліканская акцыя «Лес! Дабро! Парадак!». Першымі ў яе ўключыліся і падалі прыклад іншым работнікі апарату Міністэрства лясной гаспадаркі і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, паведамляе БелТА.
Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Саудаўскай Аравіяй аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Саудаўская Аравія аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі. Адпаведны ўказ № 90 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 16 сакавіка, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка падпісаў закон аб лізінгавай дзейнасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб лізінгавай дзейнасці». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Мінскія дарогі пакрыюць інавацыйнай разметкай
Сёлета дарожныя службы Мінска маюць намер нанесці каля 350 тысяч квадратных метраў разметкі. Пра гэта расказаў дырэктар КУП «СМЭП Мінгарвыканкама» Вячаслаў Савіч.
Лукашэнка адобрыў праект пагаднення па бязвізе з Тайландам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 сакавіка падпісаў Указ № 89 «Аб праекце міжнароднага дагавора». Дакументам ухваляецца ў якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Тайланд аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў для ўладальнікаў звычайных пашпартоў. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Татарстан увайшоў у топ-5 рэгіёнаў Расіі па закупках сухога малака на БУТБ
Як паведамілі на Беларускай універсальнай таварнай біржы па выніках двух месяцаў бягучага года, Татарстан заняў 4-е месца па імпарце сухога малака сярод усіх рэгіёнаў Расіі, прадстаўленых на біржы. Сума біржавых здзелак дасягнула 2,2 мільёна долараў.