У Беларусі 11 верасня будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць. Вецер прагназуецца заходні 4-9 м/с, па паўночна-ўсходняй палове з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 5-11 градусаў цяпла. Днём будзе 16-21 градусаў вышэй за нуль.